Мінімальны заробак настаўнікаў Эстоніі вырасце да 900 еўра

У панядзелак, 8 снежня, фінансавая камісія эстонскага парламента (Рыйгікогу) падтрымала прапанову міністра адукацыі Яўгенія Асіноўскага падняць мінімальны месячны заробак настаўнікаў да 900 еўра.



estonia_school.jpg

Змены ўступяць у сілу 1 студзеня 2015 года, паведамляе Delfi.
Увосень урад выдзеліў на павышэнне заробкаў педагогаў дадатковыя сродкі, што дазволіла ўзняць месячную аплату працы да 836 еўра.
«Павышэнне заробкаў настаўнікаў — ясны прыярытэт міністэрства адукацыі. З гэтай прычыны нельга было застацца задаволеным такім нізкім ростам заробкаў», — растлумачыў Асіноўскі.