Гандлёвыя сеткі «Еўраопт» і «Рублеўскі» могуць пазбавіцца ліцэнзій

Мінгандлю Беларусі у ходзе кантрольных мерапрыемстваў у дачыненні да сетак «Еўраопт» і «Рублёўскі» выявіў факты наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці перад пастаўшчыкамі, у тым ліку алкагольнай і тытунёвай прадукцыі, на суму звыш 300 млрд. рублёў.



evroopt.jpg

«Яшчэ ў лютым 2015 года скончыўся тэрмін, адведзены калегіяй Мінгандлю гандлёвым арганізацыям для прыняцця мер па пагашэнні пратэрмінаванай запазычанасці за харчовыя тавары перад пастаўшчыкамі», — гаворыцца ў паведамленні Мінгандлю.

Разам з тым, як сведчаць матэрыялы некаторых праверак, не ўсе суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці своечасова прынялі неабходныя меры рэагавання.

«Матэрыялы праверак дадзеных сетак накіраваны ў Мінгарвыканкам для прыняцця мер рэагавання ў адпаведнасці з палажэннем аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджаным указам ад 1 верасня 2010 г. № 450», — адзначаецца ў паведамленні.

Як адзначылі ў Мінгандлі, наяўнасць пратэрмінаванай запазычанасці два разы і больш на працягу каляндарнага года па разліках за пастаўленыя алкагольныя напоі альбо тытунёвыя вырабы лічыцца грубым парушэннем заканадаўства аб ліцэнзаванні і можа пацягнуць за сабой пазбаўленне суб’ектаў гаспадарання ліцэнзій.

АФН