Глыбокае. Скончыў працу першы на Беларусі вішнёвы фэст (фота)

Ён праходзіў у Глыбокім тыдзень. Па дзве тысячы пісьмовых адпраўленняў, пазначаных памятным штэмпелем у гонар вішнёвага фэсту, штодзённа адпраўляліся ў свет з Глыбокага.  



z5.jpg

Старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат распавёў:

— Прадстаўнікі розных краін свету мелі магчымасць пазнаёміцца з нашым самабытным краем, культурай, знакамітымі асобамі і ўраджэнцамі Глыбоцкай зямлі, ацаніць кандытарскія вішнёвыя шэдэўры і пераканацца ў тым, што нашая вішня — самая смачная, што недарэмна менавіта Глыбокае атрымала права і пацвердзіла афіцыйны статус вішнёвай сталіцы Беларусі.

У апошні дзень фэсту адбыліся агляд-конкурс падворкаў “Вішнёвае багацце”, урачыстая рэгістрацыя шлюбаў “Вішнёвае вяселле”, інвестыцыйны форум і іншыя мерапрыемствы. Вішнёвы фэст ўлады плануюць праводзіць штогод.

z1.jpg

z2.jpg

z3.jpg

z4.jpg

z5.jpg

z6.jpg

z7.jpg

z8.jpg

z9.jpg

z10.jpg

z11.jpg

z12.jpg

z13.jpg

z14.jpg

 

 

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара