Ахоўнікі манастыра ў Навінках напалі на журналістаў

2 жніўня карэспандэнт «Новага Часу» Мікіта Броўка і ягоны сябра Валер Віхраў рыхтавалі відэарэпартаж каля Свята-Елісавецінскага манастыра ў Навінках. Іх матэрыял прысвячаўся будаўніцтву царкоўных аб'ектаў і магчымы знос пяціпавярховага жылога дома і перадачу зямлі пад царкоўныя патрэбы.

Пасля таго, як адна з манашак заўважыла працу журналістаў, у падзеі ўмяшаліся ахоўнікі манастыра. Адзін з іх вырваў з рук Мікіты Броўкі штатыў і спрабаваў пашкодзіць відэакамеру. У бок журналістаў пасыпаліся пагрозы, і яны былі вымушаны адысці да жылога дома побач.

Але неўзабаве да журналістаў падышоў супрацоўнік міліцыі. Як высветлілася пазней, яго выклікала добрапрыстойная Свята-Елісавецінскага манастыра манахіня Іларыя. Спачатку лейтэнант Аляксей Аўчыннікаў выказаў намер адвезці Мікіту Броўку у Цэнтральны РУУС для высвятлення асобы. Але пасля праверкі пашпартоў у Мікіты Броўкі і Валера Віхрава ў міліцыянта не засталося падстаў для затрымання журналістаў. Нягледзячы на заявы ахоўнікаў, міліцыянт не ўгледзеў у дзеяннях здымачнай групы прадмету адміністратыўнага правапарушэння і з'ехаў.