Андрэй Бандарэнка прынёс палітвязням выбачэнні за словы Красоўскай-Каспяровіч пра палітвязняў

Нагадаем, скандал выклікалі выказванні цяперашняга дырэктара "Платформы инновейшн" Алены Красоўскай-Каспяровіч пра тое, што палітвязні "ныюць", а ў "турмах стала амаль як у войску".



bondarenko_0803.jpg

"З'яўляючыся заснавальнікам і ўладальнікам ЧКПУ "Платформы инновейшн" ад сябе асабіста і ад заснавальніка ЧКПУ «Платформы инновейшн» Міхаіла Жамчужнага, я прыношу шчырыя прабачэнні ўсім палітвязням, іх родным і блізкім за бестактоўнасць і некарэктныя выказванні часовага дырэктара ЧКПУ «Платформы инновейшн» Красоўскай-Каспяровіч Е.Е. адносна ўмоў утрымання палітвязняў у месцах пазбаўлення волі.

Нягледзячы на ​​тое, што ў працэсе маніторынгу супрацоўніца ЧКПУ "Платформы инновейшн" пацвердзіла наяўнасць у Рэспубліцы Беларусь асоб, асуджаных за свае палітычныя погляды і перакананні (палітвязні), заява аб умовах іх утрымання з'яўляецца глыбока непрафесійным асабістым поглядам Красоўскай-Каспяровіч і не адлюстроўвае аб'ектыўнай рэальнасці", — напісаў Андрэй Бандарэнка ў апошнім лісце да грамадскіх актывістаў з праваабарончай групы "За Волю".

Каб пазбегчы прадузятасці ў заключэннях вынікаў маніторынгу месцаў пазбаўлення волі Бандарэнка прапанаваў уключыць у склад маніторынгавых груп "Платформы инновейшн" чальцоў праваабарончага цэнтру "Вясна", "Праваабарончага Альянсу", ініцыятывы "За Волю" ды іншых, а таксама стварыць з прадстаўнікоў згаданых арганізацый назіральны камітэт, які будзе выпрацоўваць графік наведвання месцаў пазбаўлення волі, зацьвярджаць склад маніторынгавых груп, паведамляць у дзяржаўныя і міжнародныя структуры пра выяўленыя парушэнні, ствараць рэкамендацыі па ліквідацыі гэтых парушэнняў.

Таксама ў сваім лісце Андрэй Бандарэнка скардзіцца на недахоп літаратуры ў мясцовай бібліятэцы, якую ён ужо перачытаў, і просіць выслаць кнігі для турэмнай бібліятэкі (асабіста палітвязню кнігі высылаць не трэба, іначай гэта скараціць вагу перадачы, якую ён можа атрымаць ад сваякоў): "З пераваг — гісторыя: Старажытны Рым, Расія, ВКЛ, ЗША і г.д. Хацеў бы бліжэй пазнаёміцца з працамі Джэферсана. Калі казаць персанальна пра кнігі, то "Чырвонае кола" Салжаніцына, "Несвятыя святыя" і... Гэта ў якасці арыентыру, а ўжо што атрымацца, то і пачытаем:)".

Па пытаннях перадачы кніг для Андрэя Бандарэнкі можна ліставаць на адрас zavolu2012@gmail.com альбо звязвацца па тэлефоне (нумар у рэдакцыі).