Беларускія і польскія гісторыкі стварылі сумесную камісію

Інфармацыю пра гэта публікуюць польскія СМІ.



andrzej_kunert.jpg

Анджэй Кунерт
Першая польска-беларуская сустрэча гісторыкаў з удзелам сакратара Савета па абароне памяці барацьбы і пакутніцтва Анджэя Kунерта прайшла  на мінулым тыдні ў Мінску. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы далейшага польскага-беларускага дыялогу.
— Я хацеў растлумачыць для сябе вельмі многія пытанні ў часе гэтых перамоваў. Важна было дакладна вызначыць, наколькі вялікае кола праблем, якія пытанні могуць выклікаць гарачыя дыскусіі, у якіх пытаннях мы будзем кардынальна разыходзіцца ў меркаваннях з беларускімі спецыялістамі, у чым складаецца патэнцыйная крыніца канфлікту або рэзкай нязгоды, — сказаў спадар Кунерт. Ён дадаў, што зразумеў, што на самой справе кола праблем не такое вялікае, як яму здавалася.
У двухдзённай сустрэчы бралі ўдзел больш за дзесяць польскіх і беларускіх гісторыкаў, архівістаў, людзей, што займаюцца культурнай спадчынай краін, у тым ліку дырэктарка Беластоцкага філіяла IPN Барбара Баярын.
—  Я думаю, што сама ідэя стварэння беларуска-польскай камісіі па гісторыі вельмі правільная і і сведчыць пра тое, што абодва бакі далі згоду правесці дыялог, —  сказаў сустаршыня групы з беларускага боку прафесар Віктар Шадурскі, дэкан факультэта міжнародных здносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
 Анжэй Kунерт падкрэсліў, што з аптымізмам глядзіць на перспектывы дыялогу. Паводле яго слоў, спрэчкі могуць выклікаць некаторыя пытанні, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, у прыватнасці, звязаныя з 17 верасня 1939 г.
 — Для беларускага боку 17 верасня вельмі важная дата, бо, на іх думку, адбылася важная пазітыўнае падзея —  аб'яднанне беларускіх земляў. Для нас палякаў, відавочна, што здарылася ўзброеная агрэсія краіны-суседкі, савецкай звышдзяржавы. Тут, вядома, будуць адрозненні, проблемы —  сказаў ён. Тым не менш, ён дадаў, не бачыць ніякай небяспекі, што гэтая тэма стане крыніцай вострых рознагалоссяў, якія маглі б перашкодзіць далейшым перамовам. Па яго меркаванні, большасць удзельнікау сустрэчы думае, што пачаць варта з сумесных справаў, што не выклікаюць пытанняў.
Перамовы ў Мінску таксама закранулі тэму напрамку дзейнасці будучай камісіі. Кунерт сказаў, што для палякаў важна, каб яна займалася не толькі навуковымі бакамі гістарычных пытанняў, важна, каб кола дзейнасці было шырэйшым.
— Мы занепакоеныя тым, што рашэнне гістарычных пытанняў залежыць ад важных рэчаў, якія адбываюцца сёння, —  адзначыў ён.
Кунэрт падкрэсліў, што ў прыватнасці, існуе дысбаланс ў доступе да архіваў па абодва бакі мяжы.
—  Беларусы не маюць ніякіх праблем у Польшчы, нашы архівы адчыненыя, у Беларусі ўсё горш. Неабходна прапрацаваць пытанне, каб польскія гісторыкі не мелі праблем з доступам да матэрыялу ў архівах Беларусі, гэта з'яўляецца адным з асноўных пытанняў нашай сумеснай працы, —  сказаў ён.
На думку гісторыка Шадурскага, двухбаковыя сустрэчы скіраваныя на ўсталяванне дыялогу, які будзе ўплываць на двухбаковыя адносіны паміж краінамі. —  Пакуль гэта пачатак, але мы ведаем, што кропля і камень точыць , —  дадаў ён.
Шадурскі лічыць, што пастаўлена сур'ёзная задача на працяглы перыяд. —  Мы не ведаем, як хутка мы будзем рухацца наперад, але мы ведаем, у якім напрамку, —  дадаў ён.
Раней Кунерт падкрэсліваў, што адной з важных тэм для палякау з'яўляецца не толькі доступ да архіваў, але ж эксгумацыя ва ўрочышчы Курапаты. З вялікай верагоднасцю, Курапаты —  месца пахавання ахвяраў катынскай трагедыі, і менавіта там трэба пабудаваць пяты, апошні мемарыял  ахвярам Катынскай трагедыі.
Па дадзеных беларускіх гісторыкаў у курапацкіх магілах знаходзяцца астанкі 30 тыс. з  250 тыс. ахвяраў савецкіх рэпрэсій з года 1937-1941, у тым ліку палякаў. На сённяшні дзень, было эксгумавана толькі вельмі невялікая колькасць пахаванняў.