Мінчане стварылі інтэрактыўны сервіс "14 дзён без гарачай вады"

У 2015 годзе адключэнне гарачай вады ў Мінску пачаліся з 4 траўня. Новы сервіс "14 дзён без гарачай вады" дазволіць даведацца, дзе і ў які перыяд у горадзе ўжо няма гарачай вады, дзе толькі плануюць яе адключаць і дзе ўжо павінны былі ўключыць.



snimokafjoi0n_mjhky.jpg

Праграма даступна па адрасе http://ushchent.github.io/bezVody і ўяўляе сабой карту Мінска, дзе па змаўчанні адлюстроўваюцца дамы з ужо адключаным водазабеспячэннем.

Увёўшы ў форму пошуку свой адрас, кожны жадаючы можа даведацца, калі ў яго доме ў чарговы раз адключаць ваду.

Праграма створана ў рамках праекта dataШкола супольнасці "Адкрытыя дадзеныя для Беларусі" і працуе на аснове дадзеных Мінгарвыканкама, якія правераныя з дапамогай спецыялістаў УП "Мінсккамунцепласетка".

telegraf.by