Пайшоў з жыцця Аляксей Кароль

У суботу, 12 верасня 2015 года, спынілася сэрца Аляксея Караля — гісторыка, палітолага, галоўнага рэдактара газеты “Новы Час”.



Яму было 70 гадоў. Цягам года сп. Кароль змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадскім жыцці Беларусі.

У чэрвені гэтага года выйшаў у свет аўтарскі дакументальны фільм Аляксея Караля “1990-я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі”.

Апошнія тры месяцы сп. Кароль правёў у коле сям’і сына ў Сінгапуры, дзе праходзіў курс лячэння. Прах Аляксея Караля будзе пахаваны ў Менску.

Дата і месца мемарыяльнай службы будзе паведамлена пазней.

Калектыў рэдакцыі смуткуе разам з сям'ёй.

Усе, хто хацелі б падзяліцца ўспамінамі пра асобу Аляксея Караля, могуць дасылаць свае тэксты на адрас рэдакцыі alstepster@gmail.com

Інфармацыя пра тое, як пакінуць запіс у Кнізе Памяці тут.