Прэзентаваны iнтэрактыўны сойм Іnterpolit-Аdradžennie

З снежня ў Варшаве адбылася прэзэнтацыя Iнтэрактыўнага Сойму InterPolit-Adradžennie, які ўключае ў сябе магчымасьці грамадзка-палітычнай сацыяльнай сеткі.



p1220700.jpg

Рэсурс прэзентавалі Зянон Пазьняк (Старшыня Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі-БНФ, аўтар Канстытуцыі Iнтэрактыўнага Сойму InterPolit-Adradžennie), Ігар Коктыш (заснавальнік  Iнтэрактыўнага Сойму InterPolit-Adradžennie), Зміцер Бародка (каардынатар кампаніі «Разам для Беларусі»).

Дзеля ажыцьцяўленьня мэтаў напісана Канстытуцыя Iнтэрактыўнага Сойму  прапанаваны адмысловы мэханізм — стварэнне Iнтэрактыўнага Сойму InterPolit-Adradžennie, які абіраецца самымі ўдзельнікамі рэсурсу і дзейнічае на падставе сваёй прадстаўнічай рэйтынгавай легітымнасці.

Якраз на сябрах Сойму будзе трымацца мэтавая праца па стварэнні тэматыкі і кантэксту абмеркаванняў праблем Беларусі. Функцыя Iнтэрактыўнага Сойму перш за ўсё асветніцкая і салідарная, але з цягам часу і ў залежнасці ад абставінаў ён можа перарасці ў грамадска значнае ўтварэнне. 

Зянон Пазьняк падкрэсліў, што ідэалягічнай асновай Iнтэрактыўнага Сойму ёсць Адраджэнне — ідэалогія беларускага нацыянальна-вызвольнага руху.

Зміцер Бародка выказаў меркаванне аб тым, што "Сучасная барацьба за асноўныя дэмакратычныя каштоўнасці прадугледжвае — сучасны інструментарый. Інтэрпаліт, як першая нацыянальная сацыяльная сетка павінны стаць тым сродкам, які дазволіць беларускаму грамадству выйсці на больш якасны ўзровень у сваім змаганіі за свабоду і незалежнасць сваёй краіны".

Ігар Коктыш як заснавальнік InterPolit-Adradžennie адзначыў дэмакратычны прынцып функцыянаваньня новага рэсурсу і шырокія магчымасці ў акамуляцыі ўсёй актуальнай інфармацыі пра Беларусь, якая з’яўляецца ў Сеціве. Прытым канцэнтрацыю актуальнай інфармацыі ствараюць самі ўдзельнікі InterPolit-Adradžennie.

Ва ўмовах дэзінфармацыі і антыбеларускай палітыкі, якую праводзіць рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, праўдзівая інфармацыя, скіраваная на праблемы беларускай нацыі і грамадства, ёсць неабходным чыньнікам змагання з дыктатурай, за дэмакратыю, культуру і свабоду.