Папа Францыск прыедзе ў Беларусь, калі на тое пагодзіцца Беларуская праваслаўная царква

Згода Беларускай праваслаўнай царквы з'яўляецца адной з галоўных умоў прыезду Папы Рымскага Францыска ў Беларусь.



20131120095955.jpg

Пра гэта паведаміў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас традыцыйнай сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ Беларусі.

«Важна сказаць, што візіт кардынала П'етро Параліна меў не толькі дыпламатычны характар, але і душпастырскі, пра што сведчылі яго сустрэчы і супольная малітва як з духавенствам, так і з вернікамі»,— сказаў іерарх, асаблівую ўвагу ўдзяліўшы сустрэчы Дзяржсакратара з моладдзю Беларусі падчас міждыяцэзіяльнага начнога чування.

«Візіт такога госця — гэта гонар як для Касцёла ў Беларусі, так і для ўсёй краіны», — лічыць арцыбіскуп.

На пытанне журналістаў наконт прыезду Папы Францішка ў Беларусь, пра што шмат узгадвалася ў СМІ падчас прыезду кардынала П’етро Параліна, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у чарговы раз прыгадаў, што адна з умоў заключаецца ў згодзе канфесіі, якая колькасна пераважае ў краіне, у выпадку Беларусі — згода Праваслаўнай Царквы, пэўная з ёй дамоўленасць.

У сувязі з гэтым пытаннем Мітрапаліт прыгадаў пра сустрэчу Дзяржаўнага Сакрататара з кіраўніком Беларускай Праваслаўнай Царквы, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, якая адбылася ў межах афіцыйнага візіту кардынала 13 сакавіка 2015 года.