За год беларусы зліваюць у каналізацыю два возеры Нарач (інфаграфіка)

Пачысціць зубы, памыць рукі, прыняць душ... Пра колькасць вады, якую спажылі, мы звычайна задумваемся, калі аплачваем жыроўку. Між тым, за год жыхары Беларусі зліваюць у каналізацыю каля палутара мільярдаў кубаметраў вады. Гэта прыкладана два возеры Нарач.



vada.jpg

Усяго толькі за 10 хвілін з адкрытага вадаправоднага крана зліваецца 150 літраў вады. Падумайце пра гэта, калі ў чарговы раз не закрыеце кран і пачнеце размаўляць па тэлефоне. І хаця, безумоўна, павелічэнне тарыфаў на ваду прымусіць частку насельніцтва задумацца пра эканомію, справа не толькі ў грошах.

Запасы гэтага скарбу (пітной вады) на планеце Зямля абмежаваныя, таму, каб нашы нашчадкі ўсё ж мелі магчымасць выпіць шклянку вады і з задавальненнем памыцца, давайце будзем вучыцца эканоміць. А разам з гэтым і клапаціцца пра экалогію.

"Новы час" прапануе інфаграфіку, на якой бачна, колькі вады мы спажываем штодня і штомесяц. Праз тыдзень мы пазнаёмім вас з лічбамі спажывання электраэнергіі. А пасля пакажам, дзе і як можна зэканоміць.

spazhivanne_vadi.jpg