За майкі з надпісам «Беларусь» міліцыя выгнала маладзёнаў з Будслаўскага фэсту

Двух удзельнікаў каталіцкага фэсту ў Будславе, на якіх былі апрануты майкі з надпісам «Беларусь», супрацоўнікі міліцыі прымусілі пакінуць свята.



7806ff4b_596b_4193_9970_1925eba4a12f_w640_r1_s_cx0_cy8_cw0.jpg

Фота «Нашай нівы».

Пра гэта карэспандэнту "Радыё Свабода" распавёў актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Пракаповіч.

«Супрацоўнікі міліцыі падышлі да двух удзельнікаў свята і сказалі прайсці з імі ў пастарунак «на гутарку». А потым іх выправадзілі за межы мерапрыемства. Напэўна, для таго каб іх не бачылі ў вопратцы з нацыянальнай сімволікай. Ім давялося з'ехаць з урастасцяў. Супрацоўнікі міліцыі казалі, што яны не супраць гэтых людзей, але ж у кожнага свой шлях. Я ня ведаю, што яны мелі на ўвазе. Але іх выправадзілі з амапаўцамі», — распавёў Павал Пракаповіч.

У Будславе 4 ліпеня працягваюцца ўрачыстасці ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай.

www.svaboda.org