700-гадовы залаты пярсцёнак прадставілі на выставе ў Бярэсці

Мужчынскае кольца пачатку XIV стагоддзя, якое выявілі археолагі ў час раскопак старажытнага гарадзішча Бярэсця, 3 красавіка прадставілі публіцы ў Берасцейскім абласным краязнаўчым музеі, паведамляе партал tut.by.



brest_kolco_istorija_1.jpg

Пярсцёнак з Бярэсця

Артэфакт з золата 750-й пробы выявілі ў 1977 годзе. Па заключэнні экспертаў, пярсцёнак датуецца пачаткам XIV стагоддзя. Пасля таго як ювелірны выраб быў вывучаны, яго перадалі ў фонды Берасцейскага абласнога краязнаўчага музея. Амаль 40 гадоў кольца захоўвалася ў запасніках установы культуры і не выстаўлялася на ўсеагульны агляд з меркаванняў бяспекі.

Пярсцёнак унікальны па сваёй рэдкасці, і мы не можам яго страціць”, —  паведаміла загадчыца навукова-метадычнага аддзела Берасцейскага абласнога краязнаўчага музея Жана Абламская.

3 красавіка публіка ўбачыла кольца ўпершыню ў рамках праекта “Унікальны экспанат”.

Варта адзначыць, што кольца з вялікай ступенню верагоднасці адносіцца да скандынаўскіх вікінгаўскіх упрыгожанняў. Падобная стылістыка шырока прадстаўлена ў экспанатах Гістарычнага музея у Стакгольме (гл.: http://www.historiska.se/home/ ).

З другога боку, “пераплеценыя” бранзалеты (не пярсцёнкі) сустракаліся і ў знакамітым “Полацкім кладзе” 1984 г., апошні раз экспанаваным у Мінску ў 2011 г.

polack_klad.jpg

Полацкі клад 1984 г.

Цікава прыгадаць і знойдзены ў 1978 г. на тэрыторыі Верхняга замку ў Полацку залаты пярсцёнак, які пераўзыходзіць берасцейскага сабрата па дасканаласці ювелірнага майстэрства. Пярсцёнак з Полацку — ХІ стагоддзя, і, як і Полацкі клад (рэчы Х стагоддзя), таксама лічыцца скандынаўскім, вырабленым майстрамі з вострава Готланд.

gold_viking_age_276x345.jpg

vikingi.jpg

Золата вікінгаў

Цыкл трохдзённых выстаў аднаго прадмета закліканы пазнаёміць жыхароў і гасцей Берасця з значнымі для горада артэфактамі, якія захоўваюцца ў фондах музея і раней не выстаўлялася.

polack_pjarscjonak_znahodka_1978_g.jpg

Пярсцёнак з Полацку, знаходка 1978 г.

Пераклад і каментар па скандынаўскім паходжанні (разам з параўнаннем з Полацкім кладам) Аляксея Хадыкі