Нарвежскі Свабодны тэатр распачаў праект "Тэатр беларускай мары"

19 снежня ў Осла Нарвежскі Свабодны тэатр Ансамбль (Ensemble Free Theater Norway, EFTN) абвесціў імёны драматургаў, якія прымуць удзел у праекце “Тэатр беларускай мары” (Belarusian Dream Theater) — падзеі міжнароднага маштабу ў сферы сцэнічнага мастацтва. Праект закліканы падтрымаць свабоду самавыяўлення ў Беларусі, яго натхняльнікам і ініцыятарам з'яўляеццца Брэндан МакКолл, мастацкі кіраўнік EFTN.



dream_theater.jpg

Тэатр беларускай мары

25 сакавіка 2014 года, у Дзень Волі ў Белрусі, тэатры-партнёры адначасова пакажуць новыя кароткія тэатральныя пастаноўкі пра Беларусь у Аўстраліі, Беларусі, Канадзе, Даніі, Грузіі, Нямеччыне, Грэцыі, Вугоршчыне, Італіі, Нарвегіі, Польшчы, Украіне і ЗША (Каліфорніі, Нью-Ёрку і Вермонце).

У праекце Belarusian Dream Theater прынялі ўдзел драматургі з Аўстраліі, Аўстрыі, Беларусі, Германіі, Новай Зеландыі, Вялікабрытаніі і ЗША, а іх новыя кароткія п'есы вельмі разнастайныя па стылі, тэматыцы і эстэтыцы. Сёлета свае п'есы прадставілі: Морган Бассіхіс (Morgan Bassichis), Мануэль Борра (Manuel Borras), Джэз Брум (Jez Broome), Нэнсі Галл — Клейтан (Nancy Gall- Clayton), Вів'ен Гланс (Vivienne Glance), Дыяна Рао Харман (Diane Rao Harman), Іакаў Юнтунен (Jacob Juntunen), Джон Лэдд (John Ladd), Лаура Лінн Макдональд (Laura Lynn MacDonald), Рэкс МакГрэгар (Rex McGregor), Даніэль Міхельсон (Daniel Michaelson), Сінтыя Моррысан (Cynthia Morrison), К.М. Мустатэ (K. M. Mustatea), Марта Паттэрсан (Martha Patterson), Аліса Пенкавель (Alice Pencavel), Рычард Пэцціфер (Richard Pettifer), Анна Дж. Роджэрс (Anna J. Rogers), Джэйк Разенберг (Jake Rosenberg), Мікалай Рудкоўскі (Nikolay Rudkovski), Орын Сквайр (Aurin Squire), Зеллі Томас (Zellie Thomas), Таццяна Тутэйшая (Tatsiana Tuteishaya), Крыс Ван Страндэр (Chris Van Strander), Джон Ўіглі (John Weagly) і Дэвід Л. Ўільямс (David L. Williams).

Брэндан МакКолл спадзяецца, што такая скаардынаваная культурная падзея павысіць цікавасць да Беларусі з боку міжнародных гледачоў, журналістаў і артыстаў.

Імпульсам для рэалізацыі праекта Belarusian Dream Theater паслужыў асабісты і прафесійны досвед Брэндана МакКолла. У 2010 годзе ён супрацоўнічаў з Беларускім Свабодным Тэатрам у Мінску і Осла, а пасля падзеяў 19 снежня 2010 года, калі мірная пратэстная акцыя была жорстка падаўленая ў Мінску, працаваў валанцёрам у Amnesty International і Нарвежскім Хельсінскім камітэце і выступаў у падтрымку большай свабоды слова ў Беларусі. У 2011 годзе ягоны артыкул “Калі тэатра — гэта “думказлачынства” была апублікаваная ў часопісе Contemporary Theatre Review (Вялікабрытанія). У тым жа годзе яна выйграла ўзнагароду на міжнародным конкурсе для журналістаў, арганізаваным Інфармацыйным бюро салідарнасці з Беларуссю (SBIO, Варшава, Польшча). Артыкул таксама быў перакладзены на беларускую мову і апублікаваны.

Запускаючы праект Belarusian Dream Theater,МакКолл меў за мэту прыцягнуць большую міжнародную ўвагу да Беларусі пасродкам драматургіі і тэатральных прадстаўленняў — падобна да таго, што робіць SBIO у сферы журналістыкі. Акрамя таго, МакКолл нагадаў пра свой папярэдні досвед удзелу ў такіх праектах, як: «Шынсай: Тэатры для Японіі» (Shinsai: Theaters for Japan, рэалізаваны Theatre Communication Group і the Japan Playwrights Foundation) і «Тэатральнае прадстаўленне «Кантроль за ўзбраеннем» (Gun Control Theatre Action рэалізаваны NoPassport), якія асабліва натхнілі яго на стварэне прэцэдэнта.

«Гэта пераканаўчы прыклад таго, што тэатр з'яўляецца нечым большым, чым проста забавай», — сказаў МакКолл. «Усе драматургі, акторы і рэжысеры прымаюць удзел у праекце бясплатна. Будзем спадзявацца, што пастаноўкі, створаныя ў межах праекта Belarusian Dream Theater, змогуць натхніць вялікую колькасць людзей на рэальныя дзеянні, на творчасць і на выказванні супраць цэнзуры дзе б тое ні было».

Solidarity Information Office