Яны вас чакаюць (сабакі)

РЫККІ   Рыккі – сімпатычны трохгадовы пёсік з вясёлымі канапушкамі на носе.        



rik_2.jpg

Спакойны, ласкавы, прыязны да людзей. Падыходзіць да ўтрымання ў кватэры – прызвычаены да выгулу і ростам усяго 30 см. у холцы. Здаровенькі, покуль не кастрыраваны. Даведацца болей пра Рыккі можна ў валанцёраў: 8(029) 6121225 Ірына, 8(029) 3215994 Дар’я
ДАНА

dana.jpg


Дана – маладзенькая харызматычная прыгажуня. Ёй толькі спаўняецца годзік, па характары яна сціплая і пяшчотная, але мае патэнцыял ахоўніцы, а яшчэ вельмі разумная і паслухмяная, арыентаваная на чалавека. Дана прыгожая, добра складзеная, высокая – каля 45 см у холцы. Кушае ўсё. Стэрылізаваная, а гэта значыць не будзе клопатаў са шчанюкамі і можна спакойна браць ва ўласны дом. Болей пра Дану распавядзе валанцёр Анастасія  8(029) 7755753 8(029) 1911095.
СНЕЖКА

snezhka1.jpg


Снежка – гэта кранальны камочак пяшчоты. Як і шмат іншых сабак, патрапіла да валанцёраў пасьля цяжкіх умоваў. А значыцца, ёй патрэбна шмат любові, увагі і клопату. Атрымаць гэта напоўніцу можна толькі з уласным гаспадаром, якому ня трэба дзяліць сваю ўвагу на дзесяткі жывёлаў. Снежка баязлівая і сціплая. Яна ніколі не праяўляе агрэсіі, але можа падоўгу хавацца. Шукаем для Снежкі чалавека з вялікім сэрцам і дастатковым вольным часам, каб адаптаваць гэтую прыгажуню. Напрыклад, пенсіянэра. Таксама Снежка можа скласці кампанію іншаму сабаку, галоўнае, каб той быў добры і не дамінантны. Адным словам, Снежка – кампаньён, якому патрэбна шмат цяпла, увагі і цярпення, але вынік дакладна будзе вартым! Што яшчэ важна ведаць пра Снежку? Ёй годзік, яна стэрылізаваная, ростам каля 35 см у холцы. Усе астатнія падрабязнасці – у валанцёра Анастасіі 8(029) 7755753 8(029) 1911095.
РОДЖЭР

rodzher1.jpg


Роджэр без сумневу выйграў бы конкурс на самые забаўные вушы! На такога пса проста немагчыма не звярнуць увагі! Яго знайшлі на вуліцы зусім знясіленага, прывялі ў добры стан, але магчымасці ўтрымліваць яго на ператрымцы няма, і ён вельмі тэрмінова шукае дом! Нягледзячы на тое, шо пёс вялікі, ён падыходзіць для жыцця ў кватэры – прызвычаены да выгулу, паслухмяны. Ведае каманды “дай лапу” і “сядзець”. Роджэру ўсяго годзік і ён спадзяецца, што больш не прыйдзецца бадзяцца па вуліцах ды ператрымках, а звярне на яго ўвагу самы сапраўдны Чалавек! Калі гэтыя вочы ды вушы скралі вашае сэрца, то хутчэй набірайце 8(029) 3787826.
ШЧАНЮКІ

schenki.jpg


Шчаночкі-падкішы, чатыры дзеўкі і адзін хлопчык. Покуль у іх няма мянушак, але яны вельмі спадзяюцца, што знойдуцца гаспадары, якія іх назавуць прыгожымі імёнамі. Па характары – як і ўсе дзеці, гуляюцца, радуюцца сонейку і траўцы. Вырастуць прыгожымі, вялікімі аўчарыстымі сабакамі, сапраўднымі сябрамі і добрымі ахоўнікамі. Валанцёры абяцаюць дапамагчы ў будучыні са стэрылізацыяй дзяўчынак – таму не палохайцеся патэнцыйных праблемаў з цяжарнасцю і смела бярыце шчаночка сабе ў прыватны двор. Званіце Анастасіі 8(029) 7755753 8(029) 1911095.