Яны вас чакаюць (каты)

МІШЛЕН    Проста пяцізоркавы катафей!



m_shlen.jpg

Прыгажосць гэтага ката проста ўражвае: тут і шыкоўнае доўгае дымчатае футра, выразные бурштынавыя вочы і шляхетная стаць. Характар у Мішлена залаты: ласкавы, добры, ахвотны да камунікацыі і гульняў. Яшчэ і латочкам карыстаецца, і здаровенькі, і маладзенькі – усяго год, і кастрыраваны. Адным словам – казачны! Не згубіце свой шанец займець гэткі скарб, званіце Вользе 8(029) 1911093.
НЕСТАР ПЯТРОВІЧ 

nestar_pjatrov_ch.jpg


Кот-акадэмік. Сціплы, ненавязлівы кота-мужчына, з вельмі высокім каціным IQ. Нестар Пятровіч, здаецца, і сам можа навучыць чалавека мудрасці, але раскрываецца толькі калі сапраўды адчуе “родную душу”. Гэта не кот-цацка, якога можна бясконца ціскаць, а сапраўдная незалежная асоба! Але гэта не значыць, што ён не любіць увагі і пяшчоты. Пра праблемы з латочкам ці кагцедзёркай вы ніколі з ім не даведаецеся. Яшэ Нестар паважае смачную хатнюю ежу, а не сухі корм. Кот велізарны, з прыгожым бела-лясным футрам. Яму два гады, кастрыраваны. Тэлефануйце: 8(044) 7217859 Міла; 8(029) 6768500 Ірына.
АМАЛЬ 

amal_.jpg


Шляхетная вытанчаная дзяўчынка з моцным характарам. Калісці была хатняй, але “гаспадары” выкінулі яе на вуліцу, калі зацяжарыла. Валанцёры прывялі прыгажуню ў належны стан, паправілі здароўе і стэрылізавалі. На Амалю можна ня толькі бясконца любавацца – яна ўвесь час будзе здзіўляць і ўміляць сваім характарам, поўным жаноцкіх супярэчнасьцяў: можа адмовіцца ісці на ручкі, але як толькі вы перастанеце звяртаць на яе ўвагу, пачне ласціцца. Амаль той яшчэ кантралёр – ёй трэба сачыць за кожным вашым крокам. Але сумна з ёй дакладна не будзе! Даведацца болей пра Амаль можна ў валанцёраў Ганны  8(29) 1887924, 8(033) 3610460 альбо Ірыны 8(029) 5515776.
ЧАРАПАШКА 

charapashka.jpg


Спакойная, павольная, тактоўная дзяўчынка. Ідэальна падыходзіць для маленькай кватэры, бо не патрабуе свабоды і не ладзіць маштабных гульняў. Сама ніколі не навязваецца, але калі ёй дораць увагу і ласку, радуецца бязмежна і адказвае з удзячнасцю. Ладзіць з іншымі коткамі. У ежы не пераборлівая. Здаровенькая і маладая, агледжаная доктарам, стэрылізаваная, ходзіць у латочак, карыстаецца кагцедзёркай. А яшчэ кажуць, што коткі такога колеру прыносяць у хату грошы) Каб паспець злавіць удачу за хвост, званіце 8 (029) 6049487, 8(029) 6501946.
ЭВА

eva1.jpg


Маленькае і кранальнае тыгрынё. Нягледзячы на драпежны выгляд - ласкавая і спакойная дзяўчынка, якая вельмі прагне ўвагі чалавека. Эва маладзенькая – паўтары гады, здаровая і стэрылізаваная котачка, праблемаў з латочкам не мае. Каб пазнаёміцца з ёй, званіце валанцёрам: 8(029) 1911093 Вольга, 8(044) 7354750 Ірына.