Святлана Алексіевіч развіталася з беларускай культурай?

У інтэрвію нямецкай газеце Frankfurter allgemeine Zeitung пісьменніца Святлана Алексіевіч заявіла, што належыць да расійскай культуры і выказалася пра беларускую мову.



sa.jpg

У інтэрвію з нагоды прысуджэння Святлане Алексіевіч прэстыжнай Прэміі міру нямецкіх кнігавыдаўцоў, пісьменніца выказалася наконт сваёй культурнай прыналежнасці і стаўлення да беларускай мовы.
 
На рэпліку газеты: «Хоць Мінск - ваш родны горад, але вы не пішаце па-беларуску», Святлана Алексіевіч адказала:
 
«Так, я пішу толькі па-руску і таксама лічу сябе прадстаўніцай рускай культуры. Беларуская мова вельмі вясковая і літаратурна няспелая».
svaboda.org