X міжнародныя Купалаўскія чытанні

20 чэрвеня ў Мінску, у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрыліся X міжнародныя Купалаўскія чытанні “Янка Купала. Дыялог з XXI стагоддзем. Дзвюхдзённыя чытанні,  у якіх прымаюць удзел 40 навукоўцаў з Беларусі, Украіны і Польшчы, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.



517da335fd0ec2f4a25ea139d5494163.jpg

20 чэрвеня ў Мінску, у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрыліся X міжнародныя Купалаўскія чытанні “Янка Купала. Дыялог з XXI стагоддзем. Дзвюхдзённыя чытанні,  у якіх прымаюць удзел 40 навукоўцаў з Беларусі, Украіны і Польшчы, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
Як адзначыў намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі, пясняр, геній і прарок беларускай зямлі ўнёс не толькі надзвычай важны ўклад у развіццё беларускай літаратуры, але і па сёння спрыяе фарміраванню і ўзвышэнню нацыянальнай свядомасці беларусаў. На ягоную думку, дзякуючы чытанням гэтае пачуццё ўзвышаецца, бо беларусы ганарацца за сваю краіну з багатым мінулым і цікавым сённяшнім.
5 ліпеня адбудзецца ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка Купале ў Мінску, а 7 ліпеня — вялікае літаратурнае свята ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку “Вязынка ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці.
“Творчая спадчына песняра — прыклад адданасці і непахіснай веры ў будучыню свайго народа, у росквіт беларускай дзяржавы. Колькі ні чытай Купалу, ніколі не перастаеш здзіўляцца, якая бязмежная стыхія жывой народнай мовы бушуе ў яго творах. У іх адлюстроўваецца глыбінная сутнасць беларускага характару, — сказаў Стружэцкі. Ён прыгадаў словы класіка нацыянальнай літаратуры Уладзіміра Караткевіча пра песняра: “Я памятаю час, калі мне ўпершыню трапіла ў рукі кніга Купалы. Гэта было як ноч, як агеньчык у цёмным садзе, як ворах яблыкаў на аўсянай саломе. Гэта было дзіва — восьмае, а для мяне першы цуд свету. Я не ўяўляю сабе жыцця без яго. Каб не было той кнігі, я ніколі не пісаў бы так, як пішу, дык ці пісаў бы навогул.
Паводле слоў старшыні Міжнароднага фонду Янкі Купалы, доктара філалагічных навук, прафесара Вячаслава Рагойшы, беларусы імкнуцца і дарастаюць да Купалы так, як імкнуцца да Аляксандра Пушкіна расіяне, а да Тараса Шаўчэнкі — украінцы. “Купала ў нас заўсёды наперадзе, — падкрэсліў навукоўца. Ён выказаў надзею, што чытанні рэалізуюць сваю мэту і дазволяць разгледзець розныя аспекты глыбокага і змястоўнага дыялогу —  сустрэчы песняра з XXI стагоддзем.
Дырэктар дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі, кандыдат гістарычных навук Уладзімір Адамушка паведаміў, што беларускія архівісты у супрацоўніцтве з сваімі расійскімі калегамі ў гэтым годзе завяршаюць працу над дакументальнай трылогіяй “Купала і Колас, Вы нас гадавалі. У гэтым зборы змешчаны, у асноўным, раней невядомыя дакументы,.якія праліваюць свет на бяграфічныя і творчыя старонкі сяброўства беларускіх песняроў. Адамушка перадаў музею копіі 34 раней невядомых дакументаў, што тычацца біяграфіі Янкі Купалы і не знайшлі свайго адлюстравання ў яго поўным зборы твораў. Арыгіналы гэтых дакументаў, якія датуюцца перыядам з 1911 па 1941 гады, захоўваюцца ў расійскіх архівах, у тым ліку ў Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі і Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва.
Удзельнікі чытанняў абмяркуюць актуальныя праблемы купалазнаўства, у тым ліку прааналізуюць творчасць паэта і яе ўплыў на фарміраванне беларускай філасофскай і эстэтычнай думкі, нацыянальнай літаратуры і культуры, на станаўленне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці і дзяржаўнасці, а таксама паспрабуюць даць адказ на  фундаментальныя пытанні па ўспрыняццю спадчына Купалы ў сучасным жыцці. 20 чэрвеня ў межах чытанняў адбылося ўрачыстае адкрыццё літаратурна-дакументальнай экспазіцыі ў “Вязынцы.