Мінскія ўлады ўгаварылі апазыцыю памяняць маршрут Дня Волі

Арганізатары акцыі Дзень Волі падалі ў Мінгарвыканкам 10 сакавіка падалі новую заяўку на правядзенне шэсця і мітынгу з нагоды чарговай гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі  



nmcpzt_w465h262.jpg

Папярэднюю заяўку, якая прадугледжвала збор удзельнікаў на пляцоўцы каля Акадэміі навук і шэсце па праспекце Незалежнасці да плошчы Незалежнасці, мінскія ўлады адхілілі.                           

Згодна з новай заяўкай, 25 сакавіка ў 18:00 намечана правядзенне сходу ўдзельнікаў акцыі каля кінатэатра "Кастрычнік", а затым шэсце да парку Дружбы Народаў, дзе пройдзе мітынг. Подпісы пад заявай паставілі лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намеснік старшыні руху "За Свабоду" Алесь Лагвінец, лідар аргкамітэту па стварэнні грамадскага аб'яднання "Маладыя хрысціянскія дэмакраты" Марына Хоміч і член прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Сідарэвіч, перадае БелаПАН.

Плануецца, што акцыя пройдзе пад знакам салідарнасці з Украінай, а таксама асуджэння крамлёўскай агрэсіі ў гэтай краіне. Яна пачнецца выкананнем гімна БНР "Мы выйдзем шчыльнымі радамі".

telegraf.by