NYT: Пуцін прапанаваў Меркель і Аланду стварыць новае Прыднястроўе ва Украіне

Варыянт рашэння канфлікту ва Украіне, прапанаваны прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, быў «занадта цынічным».



pucin2.jpg

Пра гэта піша The New York Times, спасылаючыся на дыпламатычныя крыніцы.
«Гэта не мірны план. Гэта дарожная карта для новага Прыднястроўя або Абхазіі ва Украіне. Гэта цынічная спроба пазбегнуць ўсіх абавязацельстваў, узятых на сябе ў Мінску», — заявіў адзін з высокапастаўленых дыпламатаў на ўмовах ананімнасці.
У чацвер дзяржсакратар ЗША Джон Кэры паведаміў, што канцлер Нямеччыны Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд атрымалі прапановы ад Пуціна па вырашэнні канфлікту на Данбасе.
Падрабязнасці гэтага плана невядомыя, афіцыйна аб ім ніводзін з бакоў наогул не паведамляў.
Кэры адзначыў, што Меркель і Аланд падрыхтавалі свае планы па дасягненню міру ва Украіне, з якімі і прыляцелі ў чацвер у Кіеў для перамоваў з Пятром Парашэнкам.
Сёння, у пятніцу, Аланд і Меркель паедуць у Маскву, дзе сустрэнуцца з Пуціным.