Хто супраць аднаполых шлюбаў?

Французскі Сенат даў зялёнае святло аднаполым шлюбам. Пра тое, што можна чакаць ад праціўнікаў закона, якія напярэдадні арганізавалі шумную кампанію пратэсту, распавядае французскі журналіст Аляксандр Чукаеў.



6a44cd24.jpg

— Чаму праблема легалізацыі аднаполых шлюбаў раптам набыла такое глабальнае значэнне?

Феномен масавых дэманстрацый супраць прыняцця закона пра аднаполыя шлюбы звязаны з ідэйным крызісам правых цэнтрыстаў з партыі «Саюз за народны рух» (UMP) і іх поўнай паразай не толькі на прэзідэнцкіх, але і на парламенцкіх выбарах у 2012 годзе, чаго раней ніколі не было ў палітычным жыцці Францыі. Многія аналітыкі чакалі, што правыя ад разладаў нават разваляцца на дробныя партыі. І сапраўды, усе найбольш вядомыя лідары правых сталі гандлявацца за крэсла лідара партыі, а праведзеныя партыйныя выбары паказалі, што «фракцыі» не прызналі пераможцу на пасаду старшыні-прэзідэнта. Таму кіраўніцтва UMP ухапіліся за ідэю аднаполых шлюбаў, выкарыстоўваючы гамафобныя забабоны вельмі правых і кансерватыўных груп грамадства. Пасля крызісу партыі гэта дапамагло ім зноў заявіць пра сябе на палітычнай арэне.

4dfabdf3b01d746ffb5946c39112834e_0.jpg

— Ці ёсць у руху гамафобаў прызнаны лідар? Ці з’явіліся новыя імёны ў межах кампаніі?

Не. У цэлым няма нікога, хто б мог прадстаўляць гэты пратэст. Ёсць вядомыя палітыкі, але ў цэлым «рух супраць роўнасці гамашлюбаў» безаблічны, бо ўсім не надта зручна браць на сябе ролю крайняга кансерватара. Характэрна, што Крысцін Бутэн, якая звярнула на сябе ўвагу сваімі выступамі са слязамі і істэрыкамі на трыбуне парламента ў 1998 годзе, калі правыя змагаліся супраць права для гамасэксуальных пар на грамадзянскі шлюб, зараз стаіць у ценю, хоць і падтрымлівае рух супраць гамашлюбаў. Спрабуе раскруціцца 50-гадовая журналістка Фрыджыт Барджо, на якую нядаўна гомасэксуалісты, быццам, арганізавалі замах. Але ў цэлым яна вядомая хутчэй як эпатажны палітычны комік.

— Як ставіцца да гэтай праблемы французская багема?

У асноўным артыстычны свет стаіць за раўнапраўе аднаполых шлюбаў. Многія з іх параўноўваюць супраціў праекту раўнапраўя аднаполых шлюбаў з гамафобіяй. Мела месца адкрытая заява 250 артыстаў і тэлевядучых, сярод якіх нават апынуўся спявак Мішэль Сарду, які вядомы як прыхільнік правых. А спявачка Shy’m у падтрымку гамашлюбаў публічна цалавалася з вядучай канала TF1. Некаторыя артысты падтрымліваюць гамашлюб, але з абмежаваннем — супраць усынаўлення і штучнага асемянення для гамасэксуальнай сям’і.

images.jpg

— У паўсядзённым жыцці — у побыце, у размовах у кафэ — гэтая тэма неяк праяўляецца? Ці ёсць спрэчкі і канфлікты?

— У побыце няма якіх-небудзь спрэчак. У асноўным пануюць поўная абыякавасць і скептыцызм у адносінах да палітыкаў, хоць і ёсць некаторая надзея да левых. Галоўным чынам усе чакаюць сацыяльных і эканамічных рэформаў, якія змогуць стабілізаваць Францыю і вырашыць праблему росту беспрацоўя. Абыякавае стаўленне звязанае з тым, што яшчэ ў 1998 годзе была дазволеная такая форма шлюбу, як PACS, у рамках якога гомасэксуалісты могуць жыць разам. Дзякуючы існаванню PACS тэма згубіла актуальнасць, усё даўно заплюшчылі вочы на гомасэксуальныя пары і абыякавыя да праблемы іхніх шлюбаў. Тым больш, што гомасэксуальныя сем’і ніколі не аддаюць назад сірот у прытулак з-за таго, што дзеці хворыя, у адрозненні ад звычайных сем’яў. Усё, што адбываецца сёння, звязана выключна з палітычнай барацьбой на фоне крызісу.

— Наколькі актыўна праяўляюць сябе ў канфлікце канфесіі?

Руская праваслаўная царква ў Францыі сумесна з Каталіцкім касцёлам выступілі катэгарычна супраць гомасэксуальнай сям’і і праекта шлюбу, іудзеі, дакладней, самая старая Канцэсія ізраілітаў Францыі, арганізаваная яшчэ Напалеонам у 1808 годзе, ад імя Вялікага равіна таксама выказалася катэгарычна супраць. Гэта меркаванне цалкам падтрымала самая вялікая ісламская арганізацыя Францыі — Саюз французскіх ісламскіх арганізацый. У даволі туманнай форме супраць выказалася федэрацыя пратэстантаў: «Шлюб не толькі любоў, гэта яшчэ і інстытут саюза мужчыны і жанчыны для стварэння нашчадкаў».

Як бачым, традыцыйныя рэлігійныя цэрквы выступаюць супраць сям’і гомасэксуалістаў у любым выглядзе. У той жа час нават вельмі правыя партыі і рухі Францыі не супраць праяў гомасэксуалізму ў грамадскім жыцці, але супраць закона аб роўнасці гамашлюбу з традыцыйным шлюбам, у асноўным яны супраць права на ўсынаўленне, мяркуючы, што гэта разбурае асновы не толькі традыцыі сям’і, але і дзяржаўнасці.

Дарэчы, па статыстыцы PACS, шлюб заключаюць больш за ўсё гетэрасэксуальныя пары, паколькі ён дае больш пераваг пры разводзе. Пры традыцыйным шлюбе даволі працяглы працэс разводу праз суд з вялікай аплатай паслуг адваката, у той час як пры PACS гэтага няма.

— Ці можна казаць, што Францыя цяпер імпартуе мадэль амерыканскай палітычнай культуры, дзе вялікае месца займаюць культурныя войны?

Наўрад ці. У Францыі жанчына да 1944 года не мела права галасаваць, да 1974 года не мела права на аборт, да 1973-га не мела права мець асабісты банкаўскі рахунак без дазволу мужа, не мела права працаваць без дазволу мужа ці брата, і нават не мела права насіць штаны на працы без дазволу патрона... Усе падзеі, якія адбываюцца ў Францыі, — гэта старая ціхая барацьба традыцыйнага каталіцкага светаўспрымання з яго каштоўнасцямі і свецкага грамадства, якое ўвесь час мадэрнізуецца.

0dkigiaumnwwimrvcbqkta.jpg

— Як левыя і ініцыятары закона ставяцца да радыкалізацыі праціўнікаў? Ці няма жадання пайсці на саступкі?

Прэзідэнта Аланда многія абвінавачваюць у тым, што ён, нягледзячы на рэзкія выказванні і ўменне крытыкаваць сваіх супернікаў, занадта мяккі, і таму можа адкласці праект закона аб роўнасці шлюбаў.

У той жа час большасць правых не жадаюць поўнай перамогі ў сваіх патрабаваннях. Тут для іх важней кансалідацыя сваіх сіл для прымірэння ўнутраных фракцый. Многія з іх лічаць, што перамога гамафобаў, сярод якіх тон задаюць ультраправыя, можа канчаткова адсунуць «Саюз за народны рух» у цень «Нацыянальнага Фронту» ў тым ліку з-за адсутнасці ў UMP на цяперашні дзень сапраўднага лідара і выразнай палітычнай платформы.