Масква прызнала «выбары» тэрарыстаў «ДНР»

У Расіі лічаць, што «выбары» у тэрарыстычных арганізацыях «ДНР» і «ЛНР» прайшлі ў цэлым арганізавана і пры высокай яўцы выбаршчыкаў.



dnr_lnr_vybary.jpg

Аб гэтым гаворыцца ў заяве МЗС РФ па факце завяршэння «выбараў», праведзеных тэрарыстычнымі арганізацыямі «ДНР» і «ЛНР» на тэрыторыі Данбаса.
«Мы паважаем волевыяўленне жыхароў паўднёва-усходніх рэгіёнаў. Выбраныя прадстаўнікі атрымалі мандат для вырашэння практычных задач па аднаўленні нармальнага жыцця ў рэгіёнах», — адзначаецца ў заяве МЗС РФ. 
«З улікам праведзеных выбараў вельмі важна распачаць актыўныя крокі па наладжванні ўстойлівага дыялогу паміж цэнтральнымі украінскімі ўладамі і прадстаўнікамі Данбаса ў рэчышчы дасягнутых у Мінску дамоўленасцей. Мы гатовыя разам з нашымі міжнароднымі партнёрамі і далей канструктыўна садзейнічаць урэгуляванню крызіснай сітуацыі ва Украіне», — адзначылі ў ведамстве.
censor.net.ua