Пуцін абвясціў акупаваны Крым «сакральным цэнтрам»

Першыя 20 хвілін звароту да Федэральнага сходу Пуцін казаў толькі пра Украіну і ўкраінскі Крым.



putin_crimea.jpg

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін запэўнівае, што для Расіі анэксаваны Крым мае вялікае «цывілізацыйнае і сакральнае значэнне». «Менавіта так мы і будзем да гэтага ставіцца з гэтага часу і назаўсёды», — сказаў расійскі прэзідэнт падчас звароту да Федэральнага сходу.
«Крым стане для Расіі сакральным цэнтрам, як Храмавая гара ў Ерусаліме», — сказаў Пуцін.
Таксама Пуцін падкрэсліў стратэгічную важнасць для Расіі ўкраінскага Крыму. «Таму што ў Крыму жывуць нашы людзі, і сама тэрыторыя стратэгічна важная, таму што менавіта тут знаходзіцца духоўны выток фарміравання шматаблічнай, але маналітнай рускай нацыі і цэнтралізаванай Расійскай дзяржавы», — упэўнены ён.
Сёння Пуцін звяртаецца з адзінаццатым у яго кар'еры пасланнем Федэральнаму сходу.
news.liga.net