У Літвы будзе альтэрнатыўная крыніца пастаўкі газу

Дзяржаўная кампанія газазабеспячэння Litgas і нарвежская Statoil у чацвер падпісалі дамову на пастаўкі звадкаванага прыроднага газу. Ён забяспечыць мінімальную неабходную колькасць газу для будучыні тэрмінала СПГ у Клайпедзе.



statoil.jpg

«Упершыню ў гісторыі Літвы ў нас будзе альтэрнатыўная крыніца пастаўкі газу. Мы рады дасягнутаму выніку», — сказаў у чацвер на прэс-канферэнцыі прэм'ер Альгірдас Буткявічус.
Паводле яго слоў, такая дамова дазволіць і далей зніжаць цану на газ для спажыўцоў.
Кампанія абавязалася пяць гадоў пастаўляць па 540 млн кубаметраў газу штогод. Гадавая патрэба ў Літве зараз складае каля 2,7 млрд кубаметраў газу.
Падпісаная ў чацвер дамова увойдзе ў сілу з Новага года.
Плануецца, што тэрмінал СПГ у Клайпедзе пачне дзейнічаць у пачатку снежня. Праўда, у першы год ён будзе працаваць не ў поўную магутнасць, а пазней зможа забяспечваць патрэбнасці Літвы цалкам.
Новы тэрмінал дасць магчымасць Літве купляць газ не толькі ў расійскага газавага гіганта «Газпрома», які шмат гадоў з'яўляецца адзіным пастаўшчыком.
Меркаваны кошт складзе каля 900-1000 літаў за 1000 кубаметраў. Цяпер Літва за расійскі газ плаціць каля 370 даляраў ЗША (каля 960 літаў) за тысячу кубаметраў.

DELFI.LT