У моры каля берагоў Лівіі шукаюць блізу 700 мігрантаў

У Міжземным моры разгорнутая маштабная аперацыя па пошуку блізу 700 мігрантаў, якія знаходзіліся на борце судна, што перавярнулася каля берагоў Лівіі.



lampedusa_victims_2691569b.jpg

Па інфармацыі берагавой аховы, судна, на якім знаходзілася "ад 500 да 700 мігрантаў", перавярнулася апоўначы па мясцовым часе.

Вядома, што выжылі 28 чалавек.

У аперацыі бяруць удзел італьянскія караблі, ваенна-марскія сілы Мальты і камерцыйныя караблі.

Карабель затануў ў лівійскіх тэрытарыяльных водах ў 130 мілях (210 км) ад паўднёвага італьянскага вострава Лампедуза, паведаміў прадстаўнік італьянскай берагавой аховы. Лампедуза ў апошнія гады стала цэнтрам прыцягнення нелегальных мігрантаў з Паўночнай Афрыкі.

У бліжэйшыя гадзіны галоўная мэта выратавальнай аперацыі можа змяніцца на пошук целаў загінулых, заўважыў італьянскі прадстаўнік.

Па паведамленні газеты Times of Malta, пасажыры судна пачалі падаць за борт, калі яны накіраваліся на адзін бок судна, каб прыцягнуць увагу карабля, які праходзіў міма.

BBC