У Празе прэзідэнта Чэхіі асвісталі і закідалі яйкамі за прарасійскую пазіцыю

У Празе адбыўся марш у гонар 25-й гадавіны «аксамітнай рэвалюцыі», удзельнікі якога выказалі пратэст прэзідэнту Чэхіі Мілашу Земану за яго прарасійскую пазіцыю.



milos_zeman.jpg

Ва ўрачыстасцях, што перараслі ў акцыю пратэсту, прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек.
Падчас выступу Мілаша Зэмана людзі пачалі яго асвістваць і паказваць чырвоныя карткі (сімвалізуюць у футболе «выдаленне з поля»), а неўзабаве ў бок сцэны паляцелі яйкі.
Па паведамленні Франс Прэс, нехта з пратэстоўцаў трапіў яйкам ў галаву прэзідэнту ФРГ Ёахіму Гаўку, які прыехаў на ўрачыстасці.
«Мілаш Земан сказаў Гаўку: прабачце мяне, спадар прэзідэнт, гэта яйка прызначалася мне, а не вам», — гаворыцца ў каментары прадстаўніка чэшскага прэзідэнта.
Нядаўняе інтэрв'ю Зэмана чэшскаму радыё выклікала ў мясцовай прэсе хвалю вострай крытыкі.
У ім прэзідэнт Земан выказаўся за ўмацаванне сувязяў з Расіяй і дапусціў вельмі рэзкія, нават абразлівыя выказванні ў адрас расійскай панк-групы Pussy Riot, дзве ўдзельніцы якой Надзея Талаконнікава і Марыя Алёхіна правялі ў зняволенні два гады за акцыю ў храме Хрыста Збаўцы.


Паводле Бі-Бі-Сі