У Расіі правяраюць законнасць прызнання незалежнасці балтыйскіх рэспублік

Генеральная пракуратура гэтай краіны правярае законнасць прызнання Дзяржсаветам СССР незалежнасці Літвы, Латвіі і Эстоніі.



93a9930d_0be8_426e_ad96_f86ae34d4ccb_mw1024_mh1024_s.jpg

Законнасць прызнання незалежнасці Літвы, Латвіі і Эстоніі Дзяржсаветам СССР у 1991 годзе правярае Генеральная пракуратура Расіі, перадае “Інтэрфакс”.

Неназваная крыніца паведаміла, што хутчэй за ўсё адказ на гэты зварот “будзе аналагічны запыту па Крыме”. 

Нагадаем, што 26 чэрвеня 2015 года Генпракуратура Расіі прызнала, што перадача Крыма Украіне ў 1954 годзе не адпавядала Канстытуцыі РСФСР і Канстытуцыі СССР.

Дзяржсавет СССР — не прадугледжаны Канстытуцыяй СССР часовы орган дзяржаўнага кіравання, створаны 5 верасня 1991 года, у склад органа ўваходзілі прэзідэнт СССР і вышэйшыя службовыя асобы дзесяці саюзных рэспублік. На першым жа сваім пасяджэнні Дзяржсавет прызнаў незалежнасць Латвіі, Літвы і Эстоніі, аднак адпаведныя папраўкі ў Канстытуцыю СССР ўнесеныя не былі. Усяго Дзяржаўны савет СССР зацвердзіў 24 пастановы, паведамляе gazeta.ru.

euroradio.fm

Фота: svoboda.org