Урад Ізраіля зацвердзіў адмену візавага рэжыму з Беларуссю

Правілы пачнуць дзейнічаць ужо ў гэтым годзе



inx675x4501.jpg

Пагадненне аб узаемнай адмене віз Беларусь і Ізраіль падпісалі амаль год таму — у верасні 2014-га. Усе неабходныя для гэтага ўмовы беларускі бок выканаў яшчэ ў студзені, аднак ізраільскі з працэдурай зацягнуў. Цяпер жа, нарэшце, урад Ізраіля зацвердзіў адмену візавага рэжыму.

Беларусы змогуць пачаць ездзіць у Ізраіль на тэрмін да 90 дзён з адным толькі пашпартам ўжо ў гэтым годзе.

— Адмена віз будзе спрыяць развіццю двухбаковых адносін паміж Ізраілем і Беларуссю, што мае вялікае значэнне не толькі для супрацоўніцтва ў эканамічнай галіне, але і для збліжэння паміж народамі дзвюх краін, — прыводзіць cursorinfo.co.il словы Софы Ландвер, былога міністра аліі і абсарбцыі Ізраіля.