За што сёння ў Вярхоўнай Радзе паднялі рукі ПР і КПУ (спіс)

Па законах, за якія сёння ў ручным рэжыме прагаласавалі «рэгіяналы» і камуністы, любога ўдзельніка Майдана можна пасадзіць на тэрмін ад 10 да 15 гадоў. Затое супрацоўнікі «Беркута», якія збівалі студэнтаў і журналістаў, вызваляюцца ад пакарання. Разам з тым у Крымінальны кодэкс вярнулі артыкул аб паклёпе.



police_state_ua.jpg

Спіс забаронаў і пакаранняў у выпадку іх парушэння, апублікаваны ў суполцы ЄвроМайдан. 1 . За рух у калонах больш за 5 аўто — канфіскацыя правоў і аўтамабіля на 2 гады.
2 . За дзейнасць інфармагенцтва без дзяржрэгистрацыі — канфіскацыя тэхнікі і прадукцыі + вялікі штраф.
3 . Парушэнне парадку мірных сходаў — да 10 сутак.
4 . Удзел у мірных сходах у касцы, форменнай вопратцы, з агнём — да 10 сутак.
5 . Устаноўка намётаў, сцэны ці нават гуку без дазволу міліцыі — да 15 сутак.
6 . Непавага да суду — 15 сутак.
7 . Невыкананне патрабаванняў аб абмежаванні доступу да інтэрнэту — штраф 6800 грн.
8 . Невыкананне «законных патрабаванняў» супрацоўнікаў СБУ — штраф больш за 2 тыс. грн.
9 . Пратакол аб адмін. правапарушэнні можна ўжо не ўручаць асобе, якую лічаць парушальнікам (досыць т.зв. «сведкаў») .
10 . Пацвярджэннем уручэння позвы асобе зараз з'яўляецца не толькі яе подпіс, але «любыя іншыя дадзеныя».
11 . Блакаванне доступу да жылля (цалкам новая крымінальная норма) — 6 гадоў.
12 . Паклёп (вернуты ў Крымінальны Кодэкс) — 2 года.
13 . Распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў — 3 гады.
14 . Групавое парушэнне грамадскага парадку — 2 гады.
15 . Масавыя беспарадкі — 10 і нават 15 гадоў — любога ўдзельніка Майдана можна саджаць па гэтым артыкуле, не кажучы ўжо пра іншыя артыкулы.
16 . Збор інфармацыі пра беркутаўцаў, суддзяў і іншых падобных персанажаў — 3 гады.
17 . Пагроза міліцыянту або падобным персанажам — 7 гадоў.
18 . НДА, якія атрымліваюць сродкі з-за мяжы — цяпер «замежныя агенты», павінны плаціць падатак на «прыбытак» і афіцыйна называцца «замежнымі агентамі».
19 . НДА не могуць ажыццяўляць «экстрэмісцкую дзейнасць».
20 . Цэрквы не могуць ажыццяўляць «экстрэмісцкую дзейнасць».
21 . Дзяржава можа прыняць рашэнне пра забарону доступу ў інтэрнэт.
22 . Грамадскае аб'яднанне лічыцца ўдзельнікам палітычнай дзейнасці, калі яно імкнецца ўплываць на рашэнні органаў улады (тады на такую ​​дзейнасць і яе фінансаванне трэба прасіць папярэдняга дазволу дзяржавы).
23 . Чалавека могуць асудзіць (у тым ліку на вялікі турэмны тэрмін) завочна, г.зн. без яго прысутнасці на судзе.
24 . Да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху цяпер можна замест вадзіцеля прыцягнуць ўладальніка аўто, калі парушэнне зафіксавана аўтаматычным сродкам.
25 . Народнага дэпутата могуць пазбавіць недатыкальнасці і даць згоду на яго арышт без разгляду профільным камітэтам  адразу на пленарным пасяджэнні ВР.
26 . «Беркут» і чыноўнікі , якія здзейснілі злачынствы супраць актывістаў Майдана, вызваляюцца ад пакарання.
censor.net.ua