Аналітык Сяргей Чалы перабраўся з Украіны ў Польшчу

Незалежны аналітык Сяргей Чалы пераехаў у Польшчу. Эксперт пакінуў Беларусь яшчэ ўлетку і некалькі тыдняў правёў ва Украіне.

czaly_1509.jpg


У Варшаву ён перабраўся пасля «польскага Давоса» — эканамічнага форума ў Карпачы, піша Еўрарадыё.

На Еўрарадыё выходзіла праграма «Чалы на канікулах», дзе эксперт разважаў пра актуаліі эканамічнай і палітычнай сітуацыі. Аднак, ці будзе з ім нейкі новы праект пасля заканчэння гэтых перадач, у Еўрарадыё пакуль не ведаюць.