«І Косцевы вершы, і сям’я Севярынцаў — гэта тое, што будзе гонарам Беларусі». Важныя і шчырыя словы ў памяць Кастуся Севярынца

1 кастрычніка 2021 года ў рэанімацыі ад каронавіруса памёр журналіст, паэт, публіцыст, перакладчык Кастусь Севярынец. Ён меў хворае сэрца. 

2ae6541a_ffc2_4004_b2d7_b49c4c71cbf6_cx0_cy8_cw0_w1597_n_r1_st.jpg


Кастусь Севярынец нарадзіўся 4 верасня 1952 года ў вёсцы Унорыца Рэчыцкага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсытэту. Адслужыў у войску, там быў узнагароджаны мэдалём «За адвагу на пажары». Працаваў дырэктарам Пагасцянскай васьмігодкі пад Оршай. З 1979 года — у журналістыцы: быў карэспандэнтам БелТА — ТАСС па Віцебскай вобласці, працаваў у рэспубліканскіх газетах, на Беларускім радыё.
Перакладаў з сербскай і харвацкай моваў. Аўтар зборнікаў лірыкі на расійскай мове «Пока дышу», «Пока цветёт сирень», некалькіх кніг дзіцячых вершаў, пяці зборнікаў крымінальных нарысаў.
«Гэта чалавек, які заўсёды для мяне быў апорай»
Удава Кастуся Таццяна Севярынец расказала, што пазнаёмілася з Кастусём у 1974 годзе ў будаўнічым атрадзе.

708889c1_1abf_4be0_96d9_036130aa38fe_w1597_n_r0_st.jpg


«У 1975-м пажаніліся, Ганначка нарадзілася. Усялякае было за нашы 46 гадоў сумеснага жыцця, цяжкасцяў хапіла: і ў інтэрнаце жылі, і кватэры здымалі, але ўсё гэта перажывалася разам, дзяцей гадавалі, унукам радаваліся...
Я ўвогуле не ўяўляю свайго жыцця без яго. Гэта чалавек, які заўсёды для мяне быў апорай. Я ведала, што дзе б ні была — бацька дома, дом дагледзіць, абед прыгатуе, сустрэне. У грыбы з'ездзім — я буду адпачываць, а бацька іх чысціць і катаць. Гэта вельмі добры, вельмі шчыры чалавек.
Каб не гэтая хвароба, каб не сэрца, ён бы яшчэ пажыў. І Паша, і шмат людзей маліліся за яго здароўе. Ён вельмі моцны чалавек, вельмі цярплівы, але апошнія тыдні даліся яму вельмі цяжка. Мы не ведалі, як дапамагчы, што рабіць. Ён казаў: „Нічога не насіце ў шпіталь“, але насілі ўсё дамашняе, каб хоць крышачку чаго з'еў.
У яго такія вершы цудоўныя, паэзія яскравая, добрая. Нікому не жадаў зла. Для дзяцей быў любімы татка, і ўнукі ў ім душы не чулі», — Таццяна Севярынец не можа стрымаць слёз.


Вадзім Баршчэўскі сябраваў з Кастусём Севярынцам са студэнцкіх гадоў, яны разам вучыліся ў Белдзяржуніверсітэце.
«Уяўляеце, мы сябруем больш за 50 гадоў! На першым курсе прыглядаліся адзін да аднаго, а з другога блізка пасябравалі. Ён вельмі таленавіты ва ўсім: і як радыёжурналіст, і як паэт, і як перакладчык. Пісаў дэтэктыўныя апавяданні, шмат зборнікаў апублікаваў.
Але лепш за ўсё ў яго атрымліваліся дзіцячыя вершы і лірыка, такая шчымлівая і пранікнёная. Было ў яго і шмат так званых „альбомных“ вершаў, якія ён не друкаваў, а пісаў для сяброў і сябе. Я думаў, што Косця мяне перажыве, бо ён такі аптыміст, гумарыст, жыццярадасны чалавек. Не магу стрымаць слёз», — кажа студэнцкі сябар Севярынца Вадзім Баршчэўскі.

Архіўнае фота. Паэты Кастусь Севярынец (злева) і Уладзімір Папковіч на Фэсце вышыванкі ў Віцебску, 2017 год

Архіўнае фота. Паэты Кастусь Севярынец (злева) і Уладзімір Папковіч на Фэсце вышыванкі ў Віцебску, 2017 год


«Косцевы вершы і сям’я Севярынцаў — гэта тое, што будзе гонарам Беларусі»
Кастусь Севярынец напісаў шмат дзіцячых вершаў. Ён пераможца міжнароднага конкурсу Радыё Свабода на найлепшы пераклад тэксту песні «Fairytale» («Казка»), з якой Аляксандр Рыбак перамог на «Еўрабачанні-2009».
Разам з віцебскай мастачкай Святланай Баранкоўскай Кастусь Севярынец зрабіў першую беларускую азбуку для iPad «Буквар: Родная азбука».
«Я амаль год малявала „Азбуку“, у мяне нічога не атрымлівалася, і тады я сказала: „Буду рабіць, што ўмею — буду рабіць габелены“. І на кожны яго верш (а яшчэ былі двухрадкоўі) я рабіла габелены. Насіла яму здымкі, глядзелі на гэтыя габеленчыкі і радаваліся, як дзеці.
Пра лісу было двухрадкоўе: „Футра цёплае ў лісіцы, будзе шапка й рукавіцы“. Я зрабіла лісічку, у якой толькі носік тырчыць. Усе падыходзяць да габелена і пытаюцца: „А дзе сама лісічка?“ Прыходжу да Косці, а ён ужо напісаў працяг: „Вось яна, прыйшла зіма. Футра ёсць, а дзе сама?“
Так весяліліся, так радаваліся, што мы на адной хвалі, што аднолькава думаем, аднолькава баліць, аднолькава радуе. Таму адыход такога чалавека — гэта не проста балюча, гэта як кавалак ад сэрца адарвалі, гэта вялікая частка душы, якую ён нам падарыў.

Гэта чалавек настолькі светлы быў, настолькі заўсёды пазітыўны! Таму я разумею, чаму ў яго такая сям’я, такія дзеці — у такога бацькі не магло атрымацца інакш. Я думаю, што і Косцевы вершы, і сям’я Севярынцаў — гэта тое, што будзе гонарам Беларусі», — кажа мастачка, сяброўка сям’і Севярынцаў Святлана Баранкоўская.
«Кожны бацька, які не дачакаўся вяртаньня сына з лагераў — на сумленні рэжыму»
У сям’і Кастуся і Таццяны Севярынцаў трое дзяцей: старэйшая дачка — настаўніца і пісьменніца Ганна Севярынец; сын Павел — палітык, пісьменнік, палітвязень; малодшая Дар’я — кандыдат тэхнічных навук.
Кастуся Севярынца многія ведаюць як бацьку Паўла Севярынца, грамадскага актывіста, шчырага верніка, якога асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі.
Журналістка Ірына Хапіп успамінае, як у 1998 годзе ў кожным нумары газеты «Имя», дзе яна тады працавала, публікаваўся каляндар, колькі дзён 22-гадовы сын Кастуся Павел сядзіць у турме. Бацька Паўла з пачастункамі тады завітаў у рэдакцыю. А ў 2011 годзе Ірына апынулася на адной лаўцы падсудных з Паўлам — за падзеі Плошчы-2010.
«І прысутнасць сям’і Севярынцаў у судзе ўспрымалася ўжо як з'яўленне сваякоў. Вось мае бацькі, мае сябры і калегі, а вось цудоўныя Севярынцы, родныя людзі. А цяпер Паша зноў сядзіць, а Косця памёр.
Паша, вяртайся хутчэй. Косця, спачывай з мірам. І хай не кажуць, што гэта натуральная смерць, якая не залежыць ад рэжыму. Кожны бацька, які не дачакаўся вяртання сына з лагераў — на сумленні рэжыму», — напісала Ірына на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі згадвае, што пазнаёміўся з бацькамі Паўла Севярынца ў 2005 годзе, калі Павел рыхтаваўся да чарговай «хіміі».
«Балюча, калі паміраюць светлыя людзі. Яшчэ больш балюча, калі паміраюць светлыя людзі, чые светлыя дзеці гніюць у турмах...
З 2005 года кватэра Севярынцаў назаўсёды стала адным з самых цёплых дамоў у свеце. Людзі, якія заўсёды чакалі і шчыра клікалі ў госці», — піша Барыс. Апошні раз ён быў у Севярынцаў гэтай зімой. Заўважыў, што ад няспыннага пераследу, затрыманняў і ператрусаў у сваёй сям’і ў Віцебску і пераследу сына Паўла Севярынцы яшчэ больш пастарэлі.
«Але не страцілі энергіі. Імпэту. Запалу. За лічаныя дні да майго прыезду Таццяну Севярынец затрымалі ў лесе падчас прабежкі. Уявіце сабе, наколькі тупое затрыманне. Навошта?
А ўжо літаральна праз дзень мы сядзелі на кухні і гутарылі з Канстанцінам Севярынцам, а Таццяна Яўгенаўна паднялася а 6-й гадзіне раніцы, каб прыгатаваць печыва для ўсёй сям’і. Абмяняліся тады падарункамі і цёплымі словамі. І развіталіся з Канстанцінам Севярынцам. Цяпер назаўсёды», — піша ў фэйсбуку Барыс Гарэцкі.
Пахаваюць Кастуся Севярынца на радзіме, у вёсцы Унорыцы Рэчыцкага раёна. Яго дачка Ганна Севярынец на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісала:
«Улічваючы, што мы забіраем яго з ковіднай рэанімацыі, а таксама тое, што ў самой вёсцы таксама ковід і, акрамя нашага, там адбудуцца яшчэ ковідныя пахаванні, развітанне і пахаванне будзе ў вузкім коле сваякоў. Выбачаемся перад тымі, хто хацеў бы асабіста развітацца з нашым татам, просім згадаць яго добрым словам і памятаць».
Кастусь Севярынец. Верш «Не бойся!»
Улада шчэрыцца, як звер?Не бойся.Не прасі.Ня вер.Стой мужна.Рады не дасі?Не вер.Не бойся.Не прасі.Ты — беларус.Не супакойся!Не вер. І не прасі.Не бойся.
2 верасня Кастусь Севярынец апублікаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку адзін са сваіх апошніх вершаў:
ПОД ЛИСТОПАДОМ
Крона клёна горит,Плавит листья литые.Облетают моиСентябри золотые.Облетают, спеша,И шуршат виновато,Что устала душаГоревать об утратах.Покружат на ветруМеж землёю и небомИ уносят листвуВ невозвратную небыль.А в саду, где цвело,Там, где лето гуляло,Сколько листьев смело!Сколько яблок упало!Что ж, давай без обид.И — на выход с вещами!Что-то память знобитОт разлук и прощаний.Набегает слеза,Удержать невозможно,А друзей голосаВсё милей, всё дороже.За избыток кручинНе суди меня строго —Посидим, помолчимПеред вечной дорогой.Оглянусь, улыбнусь:Жизнь со мной не скучала!В путь-дорогу умчусь —Без конца, без начала.
«Радыё Свабода»