Тры гады таму не стала Аляксандра Кулінковіча. Памяць у сэрцы і ў фота

4 жніўня 2018 года... Толькі пачаўся фэст «Рок за Баброў», як прыйшла жудасная навіна: памёр дзядзя Саша. Калі людзі чулі гэта, большасць не хацела верыць: ну як жа, праз некалькі гадзін «Нейра Дзюбель» павінен граць свой сэт. Шмат хто прыйшоў менавіта на іх. Але толькі сябры ведалі, што напярэдадні Саша трапіў у лякарню ў вельмі цяжкім стане.

Прайшло тры гады, але баліць не менш. Фанаты гурта сталі ўжо адной «вялікай нашай сям'ёй», збіраюцца на канцэртах памяці свайго дзядзі Сашы, не забываюцца пра гурт «Веласіпедыстаў», які таксама стварыў Кулінковіч і які зараз рыхтуецца да выдання другога альбома. «Саша тут» — гэтыя словы гучаць рэфрэнам на такіх сустрэчах, і так яно і ёсць!

Сумленнасць заўседы была тым, праз што Аляксандр Кулінковіч не мог пераступіць ні пры якіх абставінах. Ён быў вельмі сумленным перад сабой, сваімі сябрамі, да і ўвогуле з усімі. Праз гэта Ён шмат цярпеў незаслужанай крыўды, шмат хто часам не разумеў яго паводзінаў. Сумленнасць не памірае, таму дзядзя Саша і яго творчасць будуць жыць — пакуль жыве яго «вялікая сям'я».


Мы памятаем, мы слухаем і вельмі сумуем! Дзякуй за ўсё!




Фота з асабістага архіва Дзмітрыя Дзмітрыева


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: