У Маскве памёр Пётр Кацельнікаў — апошні абаронца Брэсцкай крэпасці

Памёр апошні абаронца Брэсцкай крэпасці Пётр Кацельнікаў. У апошнія гады ветэран жыў у Маскве.

Пётр Кацельнікаў

Пётр Кацельнікаў


Кацельнікаў нарадзіўся ў 1929 годзе ў вёсцы Даўгава Пензенскай вобласці. У раннім дзяцінстве застаўся сіратой, вучыўся і выхоўваўся ў дзіцячым доме. Ён быў дванаццацігадовым выхаванцам музыканцкага ўзвода 44-га стралковага палка, калі пачалася вайна. Сустрэў яе ў Брэсцкай крэпасці. Пасля вайны служыў у Брэсце больш за 20 гадоў, піша інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

Пётр Кацельнікаў стаў прататыпам аднаго з галоўных герояў фільма «Брэсцкая крэпасць» — юнага музыкі Сашы Аксёнава.