Цукар — верны сябра, надзейны ахоўнік

Валанцёрка сустрэла яго тры гады таму — худога, забітага, бруднага. Але самае дрэннае было тое, што поўсць расла прама з вачэй... Ён спрабаваў уціснуцца ў асфальт, не ведаючы, чаго чакаць ад чалавека, але ў вачах была надзея на дапамогу.

99098494_4182650528441604_2422796222814224384_o_logo.jpg

 Шмат выпрабаванняў прайшлі валанцёрка і сабака. Не заўсёды было проста, зручна і лёгка, але ён быў варты таго. Ён цудоўны пёс, які зноў верыць людзям, які проста хоча быць патрэбным.

100773174_4182649861775004_6800813957092212736_o_logo.jpg


Сабака Цукар шукае сваю сям'ю!Цукру прыкладна чатыры гады, прышчэплены, спакладаны, есць сухі корм, жыве ў вальеры, але вельмі любіць тусавацца з усімі ў двары і сядзець ў вобразе сфінкса на ганку.

100560117_4182650395108284_739557707257741312_o_logo.jpg


Ён добры ахоўнік і верны сябра, цудоўна адрознівае сваіх і чужых, і за сваіх забрэша чужых да мокрых штаноў!

101556223_4182649981774992_5162130375702478848_o_logo.jpg


Яму вельмі патрэбны шанец, дом і чалавек, які больш ніколі не здрадзіць ...
+375 (44) 751-13-51 Варвара.