Амерыканскія багацеі патрабуюць ад Кангрэса падняць ім падаткі

18 амерыканскіх багацеяў, (альбо "зіліянераў", як яны самі сябе іранічна называюць) абнародавалі ліст, у якім патрабавалі ад Кангрэсу падвысіць падаткі — сабе. Сярод аўтараў ёсць і знакамітасці, такія як Джордж Сорас, і прадстаўнікі артыстычных дынастыі, такія як Абігейл Дысней, і ананім, які не захацеў прадставіцца.

eli_brod_81650869.jpg


Матывы іхняй незвычайнай просьбы тлумачыць фінансавая статыстыка. За апошнія 30 год багацце 1 адсоткі амерыканцаў вырасла да 21 трыліёна долараў. За тыя ж гады найбяднейшая палова краіны стала яшчэ бяднейшай, на 900 міліярдаў. Выснова відавочная: прыйшоў час дзяліцца. Ідэю падняць падаткі на "аднапрацэнтнікаў" падтрымліваюць — незалежна ад партыйных сімпатый — сем з дзесяці апытаных амерыканцаў. Што і не дзіўна, бо плаціць не ім. Іншая справа — аўтары ліста, якія лічаць што яны павелічэння падатковага цяжару нават не заўважаць. Сэнс гэтай зацеі растлумачыў у калонцы для The New York Times мільянер Элі Брод, сын жабрака-эмігранта з Літвы, які стаў адным з самых паспяховых бізнесменаў ЗША. "Нягледзячы на два дзесяцігоддзі актыўнай дабрачыннай дзейнасці, - піша Брод, - я разумею, што ніякая філантропія не зможа зменшыць эканамічную няроўнасць, якая можа пацягнуць за сабой сацыяльныя крызісы. Для гэтага патрэбныя падатковыя рэформы, якія павялічаць падатковую стаўку для вельмі багатых, то бок для нас".
Такім чынам, магчыма шляхам такога манёўру бізнесмены спрабуюць пазбегнуць рэвалюцыйнага выбуху, які можа пазбавіць іх усяго прыдбанага багацця.

Нагадаем, па дадзеных агенцтва Oxfam, у 8 багацейшых людзей свету грошай аказалася болей чым у 3,6 млрд беднякоў. У 2013 годзе маёмасная няроўнасць у ЗША дасягнула найбольшага ўзроўню за ўсю гісторыю краіны.


Паводле ru.delfi.lt