Беларусь і Казахстан падпісалі пагадненне аб пастаўках нафты

Сёння ў Нурсултане па выніках перамоў прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі і яго казахстанскага калегі Аскара Маміна падпісана пагадненне паміж урадамі Беларусі і Казахстана аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Рэспубліку Беларусь. Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку прэс-сакратарка беларускага ўрада Аляксандра Ісаева.

neft_1_1.jpg

У бліжэйшы час на ўзроўні суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін будуць абмяркоўвацца канкрэтныя аб'ёмы і тэрміны паставак нафты.
Таксама МТЗ паставіць 590 трактароў у Казахстан на 10 мільёнаў долараў. Гэта прадугледжана падпісаным сёння адпаведным кантрактам паміж ААТ «МТЗ» і ТАА «Гандлёвы Дом Беларускі трактар».
Яшчэ адзін кантракт заключаны паміж ААТ «МАЗ» і ТАА «HyundaiTransAuto» на пастаўку машынакамплектаў прычэпаў МАЗ на суму 1,5 млн. долараў ЗША.
Акрамя таго, ААТ «БелАЗ» і «АСТАНАБЕЛАЗСЕРВІС К» падпісалі кантракт на пастаўку тэхнікі «БелАЗ» на $1,2 млн. долараў ЗША. Таксама падпісаны кантракт на пастаўку прадукцыі «Бабруйскаграмаш» на суму 1 млн. долараў ЗША паміж ААТ «Бабруйскаграмаш» і суб'ектамі тавараправоднай сеткі прадпрыемства ў Рэспубліцы Казахстан.
ААТ «Гомсельмаш» і АТ «Аграмашхолдынг» падпісалі пагадненне аб развіцці супрацоўніцтва на 2021-2022 гады.