Беларусь упершыню імпартуе бульбу падчас збору ўраджаю. Больш за ўсё — з Украіны

Сёлета Беларусь упершыню імпартуе бульбу з іншых краін у той час, як яе ўборка яшчэ працягваецца, адзначаюць аналітыкі платформы «EastFruit».

_5930433337455914168_120.jpg

Гэта даволі незвычайная з'ява, бо Беларусь вядомая як буйны экспарцёр, а не імпарцёр бульбы.

Імпарт бульбы ў 2021 годзе, ды яшчэ і падчас уборкі, стаў магчымым дзякуючы высокім цэнам на яго. На гэтым тыдні аптовыя цэны на бульбу ў Беларусі дасягалі $0,30 за кг і былі вышэйшыя, чым ва ўсіх астатніх краінах рэгіёна, акрамя Расіі. У Малдове, напрыклад, бульба прадавалася ўдвая танней, ва Украіне — на 6-8 цэнтаў ЗША за кг танней, а ў Польшчы — на 11-13 цэнтаў ЗША танней, чым у Беларусі.

Акрамя таго, бульба ў Беларусі цяпер прадаецца ў сярэднім на 70% даражэй, чым звычайна ў гэты час года. Як правіла, у сярэдзіне верасня аптовыя пакупнікі ў Беларусі плацяць за бульбу $0,15-0,19 за кг.

Паводле слощ аналітыкаў, галоўнай прычынай высокіх цэн на бульбу з'яўляюцца асцярогі адносна аб'ёмаў яе вытворчасці ў 2021 годзе. Умовы надвор'я не былі спрыяльнымі, і бульбяныя палі ў Беларусі адчулі негатыўныя наступствы засухі, якая прывяла да зніжэння ўраджайнасці бульбы і яе якасці.

Найбольшым пастаўшчыком бульбы ў Беларусь у першыя 7 месяцаў 2021 года была Украіна — 15 500 тон клубняплодаў. Таксама Беларусь закупляла бульбу ў РФ, Азербайджане, Паўночнай Македоніі, Егіпце і Германіі.

Паводле biz.liga.net.