«Беларуская нафтавая кампанія» скарачае пастаўкі паліва ва Украіну

Беларуская кампанія спасылаецца на форс-мажорныя абставіны. Гэтую інфармацыю OilNews пацвердзіла некалькі апытаных кампаній.



beloil.jpg

Экспарцёр беларускіх нафтапрадуктаў «Беларуская нафтавая кампанія» накіравала сваім украінскіх контрагентам лісты з паведамленнем аб немагчымасці выканання ў жніўні пагадненняў аб пастаўках паліва ў поўным аб'ёме.
«Яны (БНК) спасылаюцца на форс-мажор у выглядзе рамонтаў НПЗ», — паведаміў адзін з нашых суразмоўцаў, адзначыўшы, што пастаўкі складуць 20-30% ад дамоўных.
«Ліст напісаны так, што нам асабіста незразумела, пастаўкі складуць 20-30% ці знізяцца на 20-30%. Сітуацыя складаная», — адзначылі ў іншым офісе.
Раней паведамлялася, што з невядомых прычын на пачатак жніўня быў перанесены рамонт НПЗ «Нафтан», раней планаваны на верасень. Таксама ў сярэдзіне жніўня чакаецца прыпыненне на рамонт Мазырскага НПЗ — асноўнага пастаўніка нафтапрадуктаў ва Украіну.
Зрыў абавязанняў з боку БНК становіцца ўжо традыцыйным. Улетку 2013 года «БНК-Україна» таксама была вымушаная паінфармаваць партнёраў аб немагчымасці выканаць доўгатэрміновыя кантракты. Тады фармальнай прычынай стала аварыя на Мазырскім НПЗ з наступным двухмесячным рамонтам гэтага прадпрыемства. БНК абяцала надаць увагу пытанню стварэння рэзерваў на перыяд планавых рамонтаў для поўнага забеспячэння сваіх кліентаў. У прыватнасці, увесну сёлета кампанія заяўляла, што на Мазырскім НПЗ плануецца будаўніцтва дадатковага рэзэрвуарнага парку для высокаактанавых бензінаў.
Цяжкасці з пастаўкамі з Беларусі пачалі з'яўляцца яшчэ ў пачатку ліпеня ў сувязі з ростам попыту на бензіны з боку Расіі, якая адчувае ўжо традыцыйны сезонны дэфіцыт. Са слоў беларускіх трэйдэраў, расійскія давальцы, якія займаюць 50% у аб'ёмах беларускай перапрацоўкі, цалкам адпраўляюць усе бензіны ў Расію. У гэтым жа кірунку ссоўваецца акцэнт і БНК, якая мае абавязкі ў вяртанні нафтапрадуктаў у РФ у рамках пагаднення аб пастаўках нафты.
Паколькі Беларусь займае да 50% у пастаўках светлых нафтапрадуктаў, на ўкраінскім рынку пачаў адчувацца дэфіцыт прапановы, які, відавочна, будзе нарастаць ў жніўні. Ужо вядома, што ў жніўні пастаўкі наросціць НПЗ Orlen Lietuva. У сваю чаргу, няпэўныя пакуль перспектывы паставак нафтапрадуктаў з мора, якія перакрылі нястачу паліва ўлетку 2013 года.
Сітуацыя на рынку ўскладняецца таксама новым вітком паслаблення курсу грыўні, што стварае новыя рызыкі для трэйдэраў. У сваю чаргу, спрыяльным чыннікам з'яўляецца ахаладжэнне кошту нафты і нафтапрадуктаў на замежным рынку.

oilnews.com.ua