Чым больш дзяцей у беларусаў, тым вышэйшая рызыка беднасці

Улады правялі даследаванне насельніцтва па ўзроўні жыцця. Аказалася, што дзеці значна ўплываюць на матэрыяльны дабрабыт сям'і.

Кожны квартал статыстычныя органы праводзяць выбарачнае даследаванне насельніцтва па ўзроўні жыцця. У другім квартале 2021 года ў сярэднім па Беларусі рэсурсы на чальца хатняй гаспадаркі склалі 747 рублёў на месяц. У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу сярэднія рэсурсы на чалавека дасягнулі 775 рублёў, у сельскай мясцовасці — 654 рублёў.

Узровень рэсурсаў на чалавека істотна мяняецца пры рознай колькасці дзяцей да 18 гадоў у хатняй гаспадарцы. Дзейнічае агульнае правіла: чым менш дзяцей, тым вышэй узровень душавых рэсурсаў.

Параўнайце: у хатніх гаспадарак без дзяцей рэсурсы на чалавека склалі 839 рублёў на месяц, з 1 дзіцём — 716 рублёў, з 2 дзецьмі — 591 рубель, з 3 і больш дзецьмі (шматдзетных) — 452 рубля.

Невыпадкова сярод шматдзетных найбольш высокі ўзровень малазабяспечаных хатніх гаспадарак. Калі ў сярэднім па краіне гэты ўзровень роўны 2,7%, то ў хатніх гаспадарак без дзяцей — 1,2%, з 1 дзіцём — 4,2%, з 2 дзецьмі — 7,8%, з 3 і больш дзецьмі — 20,9%.

Да малазабяспечаных належаць хатнія гаспадаркі з рэсурсамі на чалавека ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму. У 2 квартале 2021 года бюджэт пражытачнага мінімуму склаў 278,5 рубля на месяц. Каля 12,3% шматдзетных хатніх гаспадарак мелі рэсурсы ніжэй за 250 рублёў на чалавека, яшчэ 13,1% — у межах 250–300 рублёў, 15,4% — у межах 300–350 рублёў, 15,7% — у межах 350–400 рублёў. Разам пералічаныя групы склалі больш за 56% ад усіх шматдзетных хатніх гаспадарак краіны. Значыць, медыянны ўзровень рэсурсаў на чалавека сярод шматдзетных быў ніжэйшы на 400 рублёў у месяц, адзначаюць banki24.by.

Паводле «Заўтра тваёй краіны»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: