Кошт нафты Brent менш за $90, расійскі рынак падае

Кошт ф’ючэрсаў на нафту маркі Brent падчас таргоў на лонданскай біржы ICE 10 кастрычніка ўпаў ніжэй за 90 долараў. Іх цана знізілася на 1,07 долара. Цяпер яна складае 88,38 долараў за барэль (каля 650 долараў за тону).



nieft.jpg

Гэта самы нізкі кошт са снежня 2010 года. На момант закрыцця таргоў 9 кастрычніка кошт гэтых кантрактаў складала $ 90,05 за барэль. Цана на нафту маркі WTI ўпала да да $83,59 раніцай 10 кастрычніка, а на закрыцці таргоў 9 кастрычніка склала $85,77. Гэта самая нізкая цана з снежня 2012 года, паведамляе Bloomberg.

Падзенне цэнаў на нафту будзе мець вялікі ўплыў на эканоміку краін, завязаных на даходаў ад нафты і газу. Сярод іх — Расія і Беларусь.

Расійскі фондавы рынак на старце таргоў ў пятніцу церпіць значныя страты. Індэкс РТС страціў каля 1,5% і знаходзіцца паблізу ўзроўню 1070 пунктаў. Так нізка гэты індыкатар ў 2014 годзе знаходзіўся толькі напрацягу кароткага часу ў сакавіку, калі біржавыя паказчыкі абваліліся на фоне рэакцыі Захаду на анэксію Крыма. Аналагічнае зніжэнне фіксуецца і на іншай расійскай біржы ММВБ, перадае Радыё Свабода.

Пад ціскам знаходзіцца і курс рубля — па стане на 10:10 па маскоўскім часе расійская валюта губляе каля чвэрці адсотка супраць долара і еўра. За долар даюць ужо больш за 40 рублёў 20 капеек, еўра пераадолеў адзнаку ў 51 рубель. Яшчэ ў пачатку лета долар прымалі на ўзроўні 34 рублі.

Банк Расіі абвясціў аб тым, што ссунуў ўверх верхнюю і ніжнюю межы плаваючага калідора бівалютнага кошыка (0,55 дол. і 0,45 еўра) на 15 кап., да 36-45 руб. Гэта ўжо пятае з пачатку кастрычніка павышэнне межаў: 3 і 6 кастрычніка 2014 года яны змяняліся ўверх на 10 капеек, 7 кастрычніка — на 5 капеек, а 8 кастрычніка — адразу на 20 капеек, паведамляе РБК.