Курс долара перавысіў 16.400 рублёў, еўра амаль дасягнуў 18.200 рублёў

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 жніўня курс долара вырас на 164 рублі, ці 1,01%, да 16.423 рублёў.



evro_i_dollar_kurs_v_rossii.jpg

Курс еўра вырас на 224 рублі, ці 1,25%, да 18.198 рублёў.
Курс расійскага рубял вырас на 3,28 рубля, ці 1,33%, да 249,93 рубля. 
Курс беларускага рубля шмат у чым залежыць ад курсу расійскага рубля, лёс якога, у сваю чаргу, вызначаюць цэны на нафту. 
Як адзначае агенцтва Прайм, кошт нафты ў сераду дэманструе негатыўную дынаміку пасля таго, як перспектывы павелічэння здабычы і паставак нафты з боку асобных краін ОПЕК узмацнілі апасенні адносна залішняй прапановы "чорнага золата" на сусветным рынку.
Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, у сераду знізіўся на 10,67 капейкі і склаў 65,7222 рубля, сведчаць звесткі біржы.
У аўторак сярэднеўзважаны курс долара складаў 65,8289 рубля за долар.
Памочнік прэзідэнта Расіі Андрэй Белавусаў 17 жніўня заявіў, што аб'ём валютных рэзерваў Расіі не дазваляе падтрымліваць курс рубля, адзіным рычагом уплыву Цэнтрабанка застаецца ключавая стаўка. 
Цяпер, нагадаў Белавусаў, курс рубля застаецца плаваючым. "І ў нас цяпер ужо няма тых золатавалютных рэзерваў або валютных рэзерваў, якія мы маглі выкарыстоўваць для падтрымкі рубля ў 2013 годзе", — адзначыў ён.
Аляксей Арэшка, БелаПАН