«Квітней, Беларусь!». Больш за 42% беларусаў жывуць на $200 у месяц

У Беларусі 42,1% насельніцтва штомесяц маюць у распараджэнні суму менш за 500 рублёў — гэта прыкладна $196 па бягучым курсе.

edcd52176c621453d0109f3e075e9788.jpg


Белстат апублікаваў даныя аб размеркаванні насельніцтва па ўзроўні сярэднедушавых наяўных рэсурсаў у трэцім квартале 2020 года. За рысай беднасці знаходзіцца 4,8% насельніцтва, піша TUT.BY.

Паводле звестак на 1 красавіка, насельніцтва Беларусі складала 9 мільёнаў 397,8 тысячы чалавек. Гэта азначае, што прыкладна 3 мільёны 957 тысяч чалавек жывуць на суму да 500 рублёў у месяц. Каля 1 мільёна 49 тысяч чалавек у месяц маюць 1000 рублёў (11,1%), а суму да 200 рублёў — 103 тысячы чалавек.

Самым багатым рэгіёнам аказаўся Мінск, тут тых, зто мае звыш 1000 рублёў, амаль чвэрць — 23,6%. Далей ідзе Мінская вобласць (13,8%), на трэцім месцы — Гродзенская вобласць (7,7%). Самы бедны рэгіён — Магілёўская вобласць. Тут менш за ўсё людзей з рэсурсамі звыш 1000 рублёў (5,5%) і больш за ўсё людзей з рэсурсамі менш за 200 рублёў (3,6%).

opera_snimok_2020_12_16_120513_belaruspartisan.by.png


За рысай беднасці апынулася 4,8% насельніцтва. Гэта азначае, што іх наяўныя рэсурсы менш бюджэту пражытачнага мінімуму. Менш за ўсё такіх людзей у Мінску (0,9%), больш за ўсё — у Брэсцкай і Гомельскай абласцях (па 6,8%).

Для параўнання: $200 — гэта мінімальны заробак ва Украіне, дзе ідзе вайна на Данбасе.

Даведка. Сярэднедушавы рэсурс (даход) — агульны аб’ём даходаў, падзелены на колькасць насельніцтва. Пры разліку даходаў на душу насельніцтва ўлічваюцца ўсе грамадзяне, у тым ліку беспрацоўныя, пенсіянеры, непаўналетнія. Сярэднедушавыя даходы трэба адрозніваць ад сярэдніх заробкаў.