Мінпрацы абяцае назапашвальныя пенсіі з 1 кастрычніка 2022 года

Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч ў эфіры «Беларусь 1» паведаміла, што назапашвальная пенсійная сістэма ў Беларусі, як чакаецца, запрацуе з 1 кастрычніка 2022 года.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Па словах Касцевіч, удзельнічаць у новай сістэме змогуць тыя, каму засталося да пенсіі не менш за тры гады. Паралельна з назапашвальнай сістэмай будзе дзейнічаць і салідарная.
Як паведамлялася, прапануецца, тыя, хто працуе, маглі плаціць дадатковы ўнёсак на назапашвальную пенсію — да 10% заробку. Дакладны памер гэтых узносаў кожны выбірае сам. У той жа час і працадаўца павінен уносіць даплаты, сувымерныя узносам работнікаў. Але ёсць асаблівасць. Калі супрацоўнік плаціць узнос ад 1 да 3% — столькі ж дадае і яго наймальнік. Пры больш высокім працэнце ўнёску працадаўца ўсё роўна дадае 3%.
officelife.media