МТЗ атрымае інвестыцыі ў памеры 1,5 млрд долараў

Мінскі трактарны завод стаіць на парозе маштабнай мадэрнізацыі коштам 1,5 млрд долараў. Пра гэта заявіў міністр прамысловасці Пётр Пархомчык у эфіры тэлеканала АНТ, піша officelife.media.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Па словах міністра, на МТЗ чакаецца вялікая праца: прадпрыемства трэба будзе пераўзброіць. Запланаваны вельмі высокі ўзровень аўтаматызацыі і рабатызацыі вытворчасцяў. Пры гэтым з многіх працэсаў чалавек будзе выключаны. Гэта дасць магчымасць прадпрыемству выйсці на больш высокі якасны ўзровень.
На трактарным заводзе будуць «проста рэвалюцыйныя крокі»: яны прадугледжваюць інвестыцыі ў аб'ёме 1,5 млрд долараў.
Таксама Пархомчык дадаў, што ўлады ўзяліся за аднаўленне Магілёўскага завода рухавікоў, стаіць задача усю лінейку электрарухавікоў вырабляць у Беларусі. Ужо адкрыта фінансаванне і праводзяцца адпаведныя працы. За гэтую пяцігодку пытанне трэба вырашыць.