На беларускія лесаматэрыялы ўсталявалі экспартныя пошліны. Частка ўказа аб гэтым — «для службовага карыстання»

У Беларусі ўсталявалі стаўкі вывазных мытных пошлін на лесаматэрыялы і прадукцыю дрэваапрацоўкі. Гэта вынікае з указа, апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Частка дакумента «для службовага карыстання», што менавіта яна рэгулюе-невядома.

les_drevesina_pilomaterialy_1.jpeg

Згодна з дакументам, стаўкі пошлін складуць 100 еўра за кубаметр або ад 2% да 6,5% ад мытнага кошту (у залежнасці ад канкрэтнага тавару).
Пошліны будуць дзейнічаць пры вывазе лесаматэрыялаў за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Стаўкі таксама не прымяняюцца пры вывазе ў Азербайджан, Грузію, Малдову, Таджыкістан, Узбекістан, Туркменістан і Украіну.
З 1 студзеня 2022 года ўсталёўваць стаўкі вывазных мытных пошлін на драўніну і вырабы з яе будзе Савет Міністраў, гэты ж орган будзе вырашаць, куды накіраваць сродкі ад пошлін.
На пунктах ўказа з другога па шосты — абмежавальны грыф «Для службовага карыстання». Такі ж грыф стаіць і на адным з абзацаў сёмага пункта, які пачынаецца словамі «Савета Міністраў».
Раней вывазныя мытныя пошліны на драўніну вызначаў Указ Прэзідэнта ад 9 кастрычніка 2010 г. N 522 «Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін на лесаматэрыялы». Згодна яму, стаўкі складалі 100 еўра за кубаметр. Пунктаў «для службовага карыстання» ў папярэднім дакуменце не было.
Новы дакумент уступіць у сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Паводле Зеркало