Нафта падаражэла на фоне смерці караля Саудаўскай Аравіі

Сусветныя цэны на нафту пачалі расці пасля таго, як стала вядома пра смерць караля Саудаўскай Аравіі Абдалы, паведамляе Bloomberg.



abdala.jpg

Паводле звестак на 9:20 нафта маркі Brent на лонданскай біржы ICE Futures падаражэла на 0,949 долара ў параўнанні з яе цаной на момант закрыцця таргоў 22 студзеня. Такім чынам, яе цана склала 49,5 долара за барэль.
«Смерць караля Абдалы павысіць нявызначанасць і павысіць валацільнасць нафтавых цэнаў у бліжэйшы час. Я б не чакаў змены палітыкі [краіны] у агляднай будучыні, але сыход [караля] здарыўся ў цяжкі для Саудаўскай Аравіі час», — лічыць аналітык Sanford C. Bernstein & Co. Ніл Беверыдж.
Саудаўская Аравіяі з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам нафты ў рамках Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты (АПЕК).
lenta.ru