Падаткавікі просяць мінчан паведаміць пра «нелегальных працоўных»

Падаткавікі просяць мінчан паведамляць аб тых, хто працуе нелегальна. Для гэтага яны запусцілі акцыю «Заплаці падаткі — працуй сумленна». Акцыя пройдзе з 19 па 23 сакавіка, паведамілі ў ІМПЗ па Мінску.

298186_default.jpg


«Грамадзяне, якія валодаюць інфармацыяй пра фізічных асобаў, якія аказваюць паслугі без выплаты падаткаў (нелегальна), могуць паведаміць пра гэта штодня з 09.00 да 18.00 па тэлефонах: 229-26-60; 229-26-85», — распавялі tut.by у ІМПЗ па Мінску.

Раней падаткавікі прасілі беларусаў паведамляць пра нелегальныя таксістах, а таксама пра тых, хто нелегальна здае кватэры і гаражы.

У МПЗ раней заяўлялі, што актывізуюць працу ў дачыненні да грамадзян, якія жывуць «не па сродках».

Нагадаем, у падатковых органах працуе аўтаматызаваная сістэма, якая дазваляе супастаўляць інфармацыю аб тым, колькі чалавек зарабляе і колькі траціць. Напрыклад, у базе ўтрымліваецца інфармацыя аб зарплаце па асноўным месцы працы, аб атрыманых з-за мяжы грашовых пераводах, цяпер да яе дададуцца яшчэ і звесткі пра крэдыты і пра куплю валюты. Акрамя гэтага, база «бачыць» дарагія пакупкі: кватэры, хаты, транспартныя сродкі, гаражы.