Польскія памежнікі апублікавалі фота мігрантаў на фоне Мінска

Памежная служба Польшчы апублікавала фатаграфіі, якія, як сцвярджаецца, былі на тэлефонах мігрантаў, якія спрабавалі незаконна перасекчы мяжу.

e__liy8vgaareaz.jpg

«На фотаздымках, апублікаваных на тэлефонах нелегальных мігрантаў, відаць, што яны едуць у Беларусь у якасці турыстаў, на некалькі дзён наведваюць сталіцу гэтай краіны, а затым іх вывозяць да польскай мяжы, якую яны спрабуюць нелегальна перасекчы», — гаворыцца ў паведамленні службы.

За ўчорашні дзень польскія памежнікі зафіксавалі 233 спробы незаконнага перасячэння мяжы. Затрымана 8 мігрантаў: чатыры чалавекі з Конга, тры — з Ірана і 1адзін — з Сірыі. Астатнія спробы былі спыненыя. За дапамогу арыштаваныя трое замежнікаў — з Беларусі, Румыніі і Шры-Ланкі.

Паводле reform.by.