Працаўнікам «Беларуськалія» прапанавалі сысці на доўгія навагоднія канікулы за свой кошт

«У панядзелак нам агучылі, што з 31 снежня па 7 студзеня абвяшчаюцца вакацыі і людзей адпраўляюць у адпачынак за свой кошт, каб мінімізаваць колькасць рабочых на прадпрыемстве», — распавёў супрацоўнік «Беларуськалія».

light5.jpg

FINANCE.TUT.BY папрасіў кіраўніцтва прадпрыемства пракаментаваць сітуацыю. Там растлумачылі: дадатковыя выхадныя можна ўзяць па жаданні, каб забяспечыць сабе «бесперапынны адпачынак на навагоднія і калядныя святы».
На думку работніка «Беларуськалія», які пажадаў застацца ананімным, адпачываць у выніку будуць «адсоткаў 95 супрацоўнікаў».
— Наколькі я разумею, гэта звязана з тым, што ў нас пакуль не заключаны кантракты па збыце руды. Атрымліваецца, працаваць няма сэнсу: няма кантрактаў — няма збыту, прасцей адправіць людзей адпачываць, а то потым не будзе чым зарплату плаціць, — тлумачыць суразмоўца.
Ён адзначае, што «браць выходныя за свой кошт супрацоўнікам да гэтага ніколі не прапаноўвалі».
— Колькі я тут працую і ўвогуле жыву ў Салігорску, такога не было. Нават калі быў канфлікт з «Уралкаліем», плацілі 2/3 акладу, — кажа мужчына.
На прадпрыемстве FINANCE.TUT.BY запэўнілі, што прымусова адпраўляць работнікаў у адпачынкі за свой кошт не будуць.
 Улічваючы шматлікія звароты работнікаў, кіраўніцтвам прадпрыемства прынята рашэнне даць магчымасць бесперапыннага адпачынку на навагоднія і калядныя святы, — растлумачыў памочнік генеральнага дырэктара «Беларуськалія» Вадзім Шумак. — У перыяд з 31 снежня па 7 студзеня і так будзе пяць выходных, застаецца два працоўныя дні — 3 і 4 студзеня. Калі чалавек, напрыклад, запланаваў нейкую паездку, ён можа ўзяць гэтыя дні і спакойна адпачыць.
— Але аплачвацца гэтыя выхадныя не будуць?
— Калі ў чалавека ў гэты час стаіць адпачынак па графіку, ён будзе аплочаны, альбо калі ёсць падставы на аплату дадатковых выходных дзён па калектыўнай дамове. Пры гэтым тэхналагічны працэс будзе арганізаваны так, што работнікі, якія не якія выказалі жадання дадаткова адпачыць, будуць задзейнічаны ў вытворчасці ў адпаведнасці з іх графікам працы.