Стачкам «Беларуськалію» паведамляе, што прадпрыемства знаходзіцца на мяжы калапсу

Па інфармацыі стачкаму, у прадпрыемства няма грошай на новае абсталяванне і на падтрымку старога ў працаздольным стане.

unnamed_274.jpg

«Кіраўніцтва ўсімі сіламі спрабуе паспець выканаць абавязацельствы па кантрактах да пачатку дзеяння санкцый ЗША — 8 снежня. Для гэтага і без таго далёка не свежае абсталяванне выкарыстоўваецца на знос, а запчастак няма, бо замежныя фірмы адмаўляюцца пастаўляць іх, каб не патрапіць пад другасныя санкцыі ў будучыні. Дайшло да таго, што на ўсім прадпрыемстве адсутнічае стужка для канвеераў, таму іх латаюць агрызкамі старой або тым, што трапіцца пад руку», — піша стачкам.
Таксама ёсць інфармацыя пра незадаволенасць сярод некаторых кіраўнікоў прадпрыемства. Пратэставыя настроі спрабуюць загасіць «прафілактычнымі гутаркамі».